Тэма: Ваенны фатограф / War photographer / 2001 / Belsat TV
Назва: Ваенны фатограф (War photographer)
Жанр: дакументальны, ваенны
Рэжысёр: Галіна Самойлава
Год: 2001
Краіна: Швейцарыя
Мова: беларуская
Рэжысёр: Хрыстыян Фрай (Christian Frei)
Працягласьць: 01:08:26
Фармат: avi
Памер: 532 Мб (557.919.258 байтаў)
Якасьць: SatRip
Відэа: FMP4 352x288 29.97fps 1009Kbps
Аўдыё: MPEG Audio Layer 3 44100Hz stereo 64Kbps
Пра фільм: Калі хтосьці рызыкуе і ідзе ў гушчу вайсковых дзеянняў, каб паказаць іншым людзям, што там адбываецца, гэтак ён спрабуе весці перамовы пра міры. "Ваенны фатограф" атрымаў намінацыю на Оскара у 2002 г. і 16 розных узнагародаў на працягу 2002-2004 гг.
На фронце ўсё ўспрымаецца вельмі непасрэдна. Вы бачыце страшны боль, несправядлівасць і галечу. Калі б кожны мог убачыць уласнымі вачамі, хоць бы адзін раз, што робіць белы фосфар з тварам дзіцяці, які нясцерпны боль прыносіць адна куля або як аскепак снарада адрывае нагу... Калі б усе мы маглі перажыць гэты страх хоць бы адзін раз, мы б зразумелі, што нішто не можа апраўдаць прычыненне такіх пакутаў нават аднаму чалавеку, а тым больш тысячам. Але не ўсе могуць там быць. Таму туды ідуць фатографы.
"Калі твае фотаздымкі недастаткова добрыя, гэта вынік таго, што ты не быў дастаткова блізка" гэтыя словы Робэрта Капы (Robert Capa) вельмі добра падкрэсліваюць тэму, якую ўздымае аўтар у фільме пра знакамітага ваеннага фатографа Джэмза Нэктўі (James Nachtwey). Цягам двух гадоў рэжысёр Хрыстыян Фрай суправаджае свайго героя ў экстрэмальных сітуацыях: сярод падпаленых дамоў у Косаве, на чыгуначных рэйках у Інданезіі, у выпарэннях слезацечнага газу ў Палестыне. Незвычайныя рэжысёрскія прыёмы дазваляюць пабачыць свет нібы вачыма фатографа. Да фотааб’ектыва прымацаваная маленькая відэакамера, якая і паказвае гледачам сцэны з драматычнага тэатру жыцця. Глядач можа назіраць не толькі за тым, як нараджаюцца пэўныя здымкі, але і эмоцыі, якія падказваюць Нэктўі момант, калі націснуць на кнопку фотаапарата. Мы бачым знакамітага фатографа, які шукае вырашальнага імгнення. Мы чуем кожны дых майстры. Упершыню ў гісторыі кіно пра фатографаў гэтая тэхніка дазваляе па - сапраўднаму зразумець працу фотажурналіста.