1

Тэма: Праблемы з трэкерам

Спадарства!

Хутчэй за ўсё, зараз існуе праблема з торэнт-трэкерам, якая не дазваляе карыстальнікам знаходзіць адзін аднаго. Упэўнены, праблема неўзабаве будзе разьвязана.

Калі вы бачыце гэтую праблему, паспрабуйце скарыстаць DHT. Гэта павінна дапамагчы. Калі гэткае магчымасьці няма, пачакайце крыху пакуль праблема ня зьнікне.

Выбачайце за тэхнічныя непаладкі.

2

Працяг: Праблемы з трэкерам

Здаецца што праблема разьвязаная. Калі не - паведамляйце ў гэтай галіне.

3

Працяг: Праблемы з трэкерам

Напрыклад вось гэтая раздача: http://www.torrent.by/post/393/#p393
rtorrent нават не спрабуе пералічыць хэш. uTorrent і qBittorrent кажуць, што файл пашкоджаны і адмаўляюцца пачынаць раздачу.
Торэнт ствараў uTorrent'ам двойчы. апошні раз - вось зараз.
Праз недзе паўтары-дзьве гадзіны дабяруся да іншага кампутару, дзе ўсталяваны qBittorrent і паспрабую яшчэ перастварыць torrent-файл qBittorrent'ам.

4

Працяг: Праблемы з трэкерам

Хм...
Ствары торэнт-файл qBittorrent'ам і нібы ўсё добра, стаю на раздачы.
Прысмактаўся б хто, каб праверыць ці працуе.

5

Працяг: Праблемы з трэкерам

Раздача працуе. Праўда, торэнт атрымалася спампаваць раза зь пяцідзясятага.

6

Працяг: Праблемы з трэкерам

самая вялікая праблема тое, што хуткасць невялікая. проста звычайна хапае 25-30 хвілін спампаваць новы фільм. а тут трэба паўдні. разумею, што інтэрнэт у Беларусь не ахці((( таму заўсёды пакідаю на раздачы файлы адсюль у першую чаргу. з іншых трэкераў спыняю

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.

7

Працяг: Праблемы з трэкерам

гэта ж ніфіга сабе павінны быць хуткасці! Гэта які фільм за паўгадзіны пампуецца - 700МБ, альбо 1,4 ці можа 4,3?

8

Працяг: Праблемы з трэкерам

1,4гб. Хуткасць даходзіць да 1,5-2мб/с.

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.

9

Працяг: Праблемы з трэкерам

нефігова. у мяне максімум здараецца 800 кбіт\с ...

10

Працяг: Праблемы з трэкерам

значыць спампоўка ўсяго 100кб/с? маленькая(( я проста ў Літве зараз навучаюся. дык тут таннейшы інтэрнэт ў Еўропе і вельмі хуткі

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.

11

Працяг: Праблемы з трэкерам

Не магчыма спампаваць амаль ні ваднога таррэнта, пакуль не увайшов у сістэму. Выпраўце, калі ласка.

Фільмы Канановіча Аляксандра: «Идиллия» (2000); «Дон Педро» (2002); «Ещё о войне» (2004); «Цвет любви» (2005); «Дастиш фантастиш» (2009); «Дерево»…

12

Працяг: Праблемы з трэкерам

Растлумачце,калі ласка, а што гэта за гісторыя з "зачыненьнем" сайту і з baravik.org?? http://nn.by/?c=ar&i=40995

13

Працяг: Праблемы з трэкерам

Чуткі там нейкія пачалі распаўсюджваць. Прычыны спыненьня працы былі тэхнічныя.

На наконт baravik.org - глядзіце дол старонкі. Ужо месяц ці два як вісіць. Ён ёсьць проста люстэркам torrent.by Лепей ім не карыстацца зараз, па тэхнічных прычынах.

14

Працяг: Праблемы з трэкерам

зразумела) Дзякуй))

15

Працяг: Праблемы з трэкерам

пры бадзянні па форуме часта бачу старонку з надпісам

500 Internal Server Error
----------------------------------
             nginx



чыя праблема?

16

Працяг: Праблемы з трэкерам

.22 напісаў:

чыя праблема?

хостэра

17

Працяг: Праблемы з трэкерам

Чаму зарас не можна знайсці: http://tracker.baravik.org:6969/   hmm

18

Працяг: Праблемы з трэкерам

Блажей напісаў:

Чаму зарас не можна знайсці: http://tracker.baravik.org:6969/   hmm

а ў мяне працуе.

19

Працяг: Праблемы з трэкерам

Старонка ужо ёсць, але не працуе.

20

Працяг: Праблемы з трэкерам

Блажей напісаў:

Старонка ужо ёсць, але не працуе.

Працуе

21

Працяг: Праблемы з трэкерам

Аднавіў комп, усе праграмы, праверыў работу праз усе тры браузэры і нічога. Старонка ёсць, адкрываецца, але яна не робіць.

22

Працяг: Праблемы з трэкерам

Блажей напісаў:

Аднавіў комп, усе праграмы, праверыў работу праз усе тры браузэры і нічога. Старонка ёсць, адкрываецца, але яна не робіць.

Можа хто паведаміць як зайсці адсюль на: http://tracker.baravik.org:6969/

23

Працяг: Праблемы з трэкерам

Блажей напісаў:
Блажей напісаў:

Аднавіў комп, усе праграмы, праверыў работу праз усе тры браузэры і нічога. Старонка ёсць, адкрываецца, але яна не робіць.

Можа хто паведаміць як зайсці адсюль на: http://tracker.baravik.org:6969/

Што значыць "не робіць"? Няма спасылак ці што?

24

Працяг: Праблемы з трэкерам

Старонка ёсць, але не робяць спасылкі. Раней яны былі выдзелены крупна, а цяпер проста.

25

Працяг: Праблемы з трэкерам

Можа хто паведаміць? Тыя спасылкі, што на:  http://tracker.baravik.org:6969/, яны такіе самые як і на гэтай старонцы?: https://baravik.org/topic/253/.

Усё адно дзе глядець? Ці розныя? Бо на : .... 6969/ - там іх многа.