1

Тэма: Фарматы файлаў

Я выкладаю фільмы з большага ў AVI фармаце, з XVID+MP3.
Добра, але ужо шмат часу існуюць здачна лепшыя варыянты, дзе якасьць значна лепшая на звычайным памеры файлаў - WEBM(VP8+Vorbis) альбо MP4(h264+AAC).
Кампутары зараз паказваюць усе гэтыя фарматы без аніякіх праблем, пытаньне толькі ў жалезных прайгравальніках. Новыя, здаецца, амаль усе падтрымліваюць h264, але пакуль не падтрымліваюць VP8.
Яшчэ плюсы - новыя фарматы можна глядзець в анлайне без аніякіх перакадаваньняў.

Таму пытаньне : ці глядзіце вы(ці вашыя знаёмыя) фільмы недзе нейкім чынам акрамя кампа ? Калі глядзіце - ці ёсць на гэтым жалезьзі падтрымка H.264 ?

Карацей, ці мае сэнс корпацца з старым фарматам avi, альбо пачаць выкарыстоўваць нешта больш сучаснае, што дае лепшую якасьць ?

2

Працяг: Фарматы файлаў

Я ўсё, што пампую адсюль, гляджу на жалезным dvd-плэеры. h264 ён не падтрымлівае. Таму фармат mp4 даводзіцца канвертаваць у avi самастойна.

3

Працяг: Фарматы файлаў

Я дзеля задавальнення ўласнае цікавасці эксперыментаваў з VP6. Мо ў VP8 нешта значна змянілася, але на той час візуальных перавагаў перад звычайным XVID заўважана не было, прысутнічалі адно мінусы ў выглядзе значна даўжэйшага часу на кадаванне ў VP6.

На маю думку, калі мы хочам папулярызаваць беларускі кантэнт, лепш пакуль карыстацца агульнавядомымі і больш распаўсюджанымі ды ўніверсальнымі фарматамі, нават калі памер будзе крыху большым пры той жа якасці выявы.

p.s. Яшчэ хачу намякнуць, што будучыня за онлайн-тэхналогіямі smile

Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2011-10-30 09:43:25)