Тэма: Верасень 1939. Як нас вызвалялі / SatRip
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:28:32
Пра фільм: Што мы ведаем пра т. зв. «вызваленчы» паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі – гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам. Па-другое, насельніцтва акупаванай Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў. Аўтары фільму сцвярджаюць, што напад Чырвонай Арміі на Польшчу ў 1939-м, не быў вызваленнем Заходняй Беларусі. Зусім наадварот: гэта было закабаленне заможнага заходнебеларускага насельніцтва таталітарнаю машынаю. Акрамя таго, дамова паміж Гітлерам і Сталінам дазволіла Трэцяму Рэйху заатакаваць Францыю ды іншыя еўрапейскія дзяржавы. А неўзабаве, менш як праз два гады, на беларускія землі прыйшлі нацысты. Жудаснае кола Другой сусветнай вайны пракацілася па шматпакутнай Беларусі.
У фільме знятым у 2011 г. беларускімі дакументалістамі, якія пажадалі застацца невядомымі, выступаюць гісторык Ігар Кузняцоў і беларусы – сведкі падзеяў верасня 1939 г.
Мова: беларуская
Памер: 347MiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps
Апошні раз адрэдагавана chtosci (2011-11-02 09:42:08)