Тэма: Канкарданс Кандрата Крапівы / 2011
Інфармацыйнае выданне
Назва: Канкарданс Кандрата Крапівы (Электроны рэсурс) / Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
Краіна: Беларусь
Год: 2011
Крыніца: Уласны CD
Сістэмныя патрабаванні: Intel Pentium II 400; RAM 64; SVGA; Windows 98.
Памер: 133 мб
Аўтар-складальнік: Н. М. Сянкевіч
Навуковае суправаджэнне: В. У. Мартынаў
Тэхнічнае суправаджэнне: Л. І. Гоманава, А. А. Грышэль, Н. М. Сянкевіч
Камп'ютарны дызайн: Т. Л. Болдзенка
Праграмаванне: А. А. Грышэля
Апісанне:
Новы для беларускай лексікаграфіі тып даведніка быў створаны ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Комплекс слоўнікаў пабудаваны на тэкстах твораў Кандрата Крапівы і ўключае канкарданс, шэсць частотных слоўнікаў, адваротны слоўнік, а таксама тэксты твораў. Канкарданс змяшчае ўсе без выключэння словы, зарэгістраваныя ў поўным зборы твораў пісьменніка, разам з іх кантэкстамі і адрасамі.
Даведнік з'яўляецца зручным сродкам для вывучэння мовы Кандрата Крапівы. Можа таксама выкарыстоўвацца даследчыкамі беларускай літаратурнай мовы ў галіне семантыкі, стылістыкі, фразеалогіі, марфалогіі і інш.
Апошні раз адрэдагавана Tosha13 (2011-09-21 17:41:58)