Тэма: Чорны замак Альшанскі
Руіны Гальшанскага палацу, якія натхнілі Караткевіча на знакаміты раман.
“Дэтэктывы я пішу для жонкі!” – безапеляцыйна заяўляў дзядзька Валодзя. Тое было праўдаю. Цётка Валя жыць не мгла без дэтэктываў. Чытала яна іх па польску, запойна чытала. Яе пакой, “бярлог” яна яго называла, быў спрэс пазастаўляны-пазакладзены маленькімі чорна-вокладачнымі кніжачкамі польскамоўных “дзюдзікаў”. “Чорны замак Альшанскі” Караткевіч напісаў для сваёй любімай “Валькі”. Калі ў кнігарнях пачалі выстройвацца чэргі за “Чорным замкам”, дзядзька Валодзя шчыра дзівіўся. У той час пісанне дэтэктываў лічылася малапрэстыжным заняткам, нават крыху стыдобнай справаю. Усе чыталі, усе любілі раманы і аповесці з вострым сюжэтам і крымінальнай інтрыгаю, але да літаратараў-дэтэктыўшчыкаў ставіліся грэбліва. Таму цётка Валя, пачуўшы гутарку пра Караткевіча і “нізкі” жанр, ганарліва ўздымала галаву і казала: “Я ўгаварыла Валодзю, і ён напісаў “Чорны замак Альшанскі” для мяне! Ён – мой рыцар, ён падарыў мне замак!” (c)