Тэма: Па кім маўчыць звон / 2008 / SATRip
Назва: Па кім маўчыць звон
Год: 2008
Жанр: дакумэнтальны
Рэжысэр: ...
Мова: беларуская
Пра фільм: Насупраць будынку беларускага КДБ месьціцца менская крама "Пад гадзіньнікам". Яе так называюць, бо у тым доме ёсьць вежа з гадзіньнікам, які лічаць найстарэйшым у горадзе (яму каля 150 гадоў). Гадзіньнік прывезьлі з Кёнігсбэргу пасьля вайны. Яго бачаць усе, але мала хто ведае, што на вежы яшчэ знаходзіцца звон. Раней ён быў падлучаны да гадзіньніка і выбіваў час. Прычым гэта не маленькі гадзіньнікавы, але вялікі царкоўны звон з моцным нізкім голасам. Вядома, што звон адлучылі празь некалькі гадоў пасьля збудаваньня дому з гадзіньнікам, на пачатку 1950-х гадоў. Звон быў адліты у 1929 г. на памяць аб жаўнерах Менскага пяхотнага палка. Полк менскіх стралкоў, інакш 86-ы пяхотны полк, быў зарганізаваны ў 1918 г. Тады, пасьля Першае сусьветнае вайны, Менск мусіў адысьці да тэрыторыі Расеі, дзе ўладу захапілі бальшавікі. Пад час польска-бальшавіцкае вайны 1919-1920 гг. полк знаходзіўся ў складзе I літоўска-беларускай дывізіі. Польскі ўрад падтрымаў фармаваньне палка, які вылучаўся асабліваю адвагаю ў баях з бальшавікамі. Зь ягоным удзелам гарады Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы, Слуцак і Старыя Дарогі былі ачышчаныя ад чырвоных. У 1920 г. Менскі пяхотны разам з Віленскім палком стральцоў адзначыўся у гераічнай бітве ў Крывавым лесе пад Лідаю, дзе яны супольна бараніліся перад 20-цю палкамі часткі III Арміі Працоўна-сялянскай Чырвонай Арміі. Заходняя Беларусь засталася ў Польшчы пасля Рыжскае мірнае дамовы, а Менскі полк пераназвалі ў 86-ы пяхотны і разьмесьцілі ў Маладэчне і ваколіцах, адкуль да тагачаснае мяжы з СССР было усяго 17 км чыгункаю.
Сайт фільму: Belsat
Працягласьць: 27:06
Фармат: Xvid
Якасьць: SATRip (BelSat)
Відэа: 640x480, 25 fps
Гук: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Памер: 250 Mb (262.297.600 байтаў)
Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/
Апошні раз адрэдагавана pampounia (2010-03-06 10:45:21)