Тэма: Праваслаўныя дзеячы / 2008 / SATRip
Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:14:57
Рэжысэр: Мікалай Ваўранюк (Mikołaj Wawrzeniuk)
Пра фільм: Таццяна і Мікола Матрунчыкі – гэта беларускае сужэнства ў сярэднім узросце, якія жывуць у Менску. Яны вернікі, моцна звязаныя з праваслаўнаю Царквою. Яна спявае ў царкоўным хоры, ён рыхтуе да выдання царкоўныя календары, працуе рэдактарам выдання Менскай епархіі, зарганізоўвае навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя праваслаўю, перакладае на беларускую мову публікацыі на рэлігійныя тэмы.
У 1990-х гг. яны паклалі пачатак праваслаўнаму брацтву Трох віленскіх пакутнікаў у гістарычным цэнтры Менску, на Нямізе, у царкве святых Пятра і Паўла. Брацтва вызначаецца тым, што ў яго дзейнасці важную ролю займае беларуская мова, дзякуючы іхным намаганням літургія ў царкве праводзіцца па-беларуску. Брацтва таксама вядзе асветніцкую дзейнасць, вучыць гісторыі царквы на землях Вялікага княства Літоўскага, намагаецца пашыраць духоўныя ідэалы ў посткамуністычным грамадстве.
Мова: беларуская
Памер: 150MB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1271kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/