Тэма: Сяргей Грахоўскі. Зона маўчання. Спавядальная аповесць. DOC

Спампаваць: magnet link

Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Дата выхаду: 1990
Памер: 1.2 Мб
Тып файла:    .doc

Сканаваны, распазнаны.

ГРАХОЎСКІ Сяргей Іванавіч

[псеўданімы: М.Асіповіч; Сяргей Івановіч; С.Каршун; Парамон Паромскі; 12(24).9.1913, мяст. Нобель Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Зарэчанскі р-н Ровенскай вобл., Украіна — 11.12.2002, Мінск], паэт, празаік, перакладчык. У 1914 разам з бацькамі пераехаў у Глуск на Магілёўшчыне. Першы верш апублікаваны ў 1926. У 1931—32 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газ. «Чырвоная змена». У 1935 скончыў МВПІ (газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага ф-та). Працаваў на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. Арыштаваны 19.10.1936. Сасланы на 10 гадоў на лесанарыхтоўкі ў Горкаўскую вобл. У 1946—49 настаўнік у Слуцкім р-не. У 1947 з Г. знята судзімасць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны; высланы ў Новасібірскую вобл. 19.10.1955 рэабілітаваны. З 1956 у Мінску. У 1957—73 працаваў у час. «Бярозка», «Вясёлка»; літкансультантам СП БССР. У 1973—74 адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП Беларусі з 1956. У 1958 выйшаў у свет першы зборнік вершаў «Дзень нараджэння». Інсцэніроўкі аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены тэатрамі імя Я.Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм. Перакладаў на бел. мову творы А.Блока, Р.Тагора і інш. Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991). З 1974 на пенсіі.

Асобнае месца ў творчасці С. Грахоўскага займаюць дакументальна-мемуарныя творы, прысвечаныя асэнсаванню трагічнага мінулага. Гэта аповесці "Зона маўчання", "З воўчым білетам", "Такія сінія снягі", паэма "Балючая памяць", кніга паэзіі "Споведзь". У іх узнаўляюцца карціны, эпізоды, дэталі нечалавечага лагернага жыцця, якое растаптала маладосць і сілы, але не змагло вынішчыць памяць, веру, надзею. Пісьменнік у падрабязнасцях апісвае ўмовы лагернага быту і непасільнай рабскай працы, жыццё ў ачапленні лагерных дратоў, аўчарак і вартавых, атмасферу чалавечых адносін. Ён расказвае пра трагічны лёс без віны вінаватых "ворагаў народа" Сяргея Дарожнага, Уладзіміра Мяжэвіча, Юрыя Такарчука, Васіля Шашалевіча, Ізота Цымбалюка, Іосіфа Коўтуна і іншых людзей, якія ўзняліся над суцэльным страхам і подласцю, не заплямілі свайго сумлення. Разам з тым пісьменнік, як сведка тых падзей, даносіць праўду і пра тых, хто зрабіўся ўдзельнікам крывавых злачынстваў (следчых, суддзяў, канвойных, розных бюракратаў і чыноўнікаў). Безумоўна, яны не могуць мець ні даравання, ні апраўдання. Але С. Грахоўскі ў гэтых творах не абмяжоўваецца толькі канстатацыяй фактаў. Ён уздымае пытанне безабароннасці чалавека перад дзяржаўным беззаконнем, спрабуе выкрыць яго прычыны, даследуе дыялектыку дабра і зла. Творы вызначаюцца не толькі болем ад незагоеных ран, але і чалавечым клопатам за родную зямлю, за лёс новых пакаленняў, за заўтрашні дзень.

Апошні раз адрэдагавана lightinaugust (2010-06-09 20:40:40)

Прычэпкі допісу

СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ_Зона_маўчання.doc.torrent 716 Б, 123 спампоўванняў з 2010-05-24 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Сяргей Грахоўскі. Зона маўчання. Спавядальная аповесць. DOC

Пастаўце на раздачу, калі ласка.

3

Працяг: Сяргей Грахоўскі. Зона маўчання. Спавядальная аповесць. DOC

Дзякуй,  чытаю.

4

Працяг: Сяргей Грахоўскі. Зона маўчання. Спавядальная аповесць. DOC

Пастаўце на раздачу, калі ласка

5

Працяг: Сяргей Грахоўскі. Зона маўчання. Спавядальная аповесць. DOC

zheka напісаў:

Пастаўце на раздачу, калі ласка

Кнігі трэба шукаць не на торэнтах.

http://knihi.com/Siarhiej_Hrachouski/Zo … annia.html