1

Тэма: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Наш Праект набірае абароты. Павялічваецца колькасць карыстальнікаў. Павялічваецца колькасць цікавых раздач.

Вядома, што ў кожнага свой погляд на рэчы. На тое, што адбываецца ў Беларусі зараз, на мінулае, на будучыню.

Афіцыйнае беларускае тэлебачанне таксама мае свой пункт гледжання на беларускую гісторыю і нацыянальную палітыку. Некаторыя шэдэўры дабраліся і да нашага сціплага праекта.

Сярод удзельнікаў нашага праекта з'явілася неадназначнае стаўленне да такіх шэдэўраў, таму прапануем Вам прыняць удзел у галасаванні на гэтую тэму.

Абяцаем чысты і празрысты працэс выбару ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў.
Аляксандар. (c)

2

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Другі тур будзе калі абсалютны пераможца ня вызначыцца?
abask, пазнач калі ласка дату сканчэньня галасаваньня.

3

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Канец галасавання праз 15 дзён

4

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Я супраць
З.Ы. дадавайце, калі ласка, новыя раздачы ў дакументалістыку cool

5

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

На што яно? БТ хапае, у прайм-тайм.

6

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Як мінімум - асобны разьдзел. Таму што цяжка шукаць годныя раздачы.

7

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

А што значыць аф.прап-да. мы ж вывешваем рэчы, дзе адбілася царская, савецкая прпаганды. Цяжка мяжу правесьці.  Але ёсьцека адназначныя рэчы-прымітывізмы, кшталту площя железом по стеклу.

Апошні раз адрэдагавана Mikolal (2011-01-10 00:32:03)

8

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Mikolal, царская і савецкая акупацыі ўжо скончыліся, а лукашэнкаўская - яшчэ не. Таму ў першым выпадку гэта "ўжо гісторыя", у другім - "яшчэ прапаганда".

Апошні раз адрэдагавана pampounia (2011-01-10 07:37:08)

9

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Парнаграфію і іншае непрыстойнае зьмесьціва з БТ - нафіг.

10

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Але водбіскі аф.прапаганды ёсьцека блізу ва ўсіх афіцыйных выданьнях. мы што, маем выціраць партрэты "важдзя"

11

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Адна справа "водбіскі", іншая - толькі прапаганда і ёсьць.

12

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

З другога боку
Мы ж тут ўсе ўпэунены, што хутка прыйдзе канец таму глупству што зараз бачым.
А дзе тады мы знойдзем БТ-шныя матэр'ялы?

Вось узнікне жаданне якую кампіляцыю на відэа, ці прамовы былога павадыра фонам паставіць...
Эмацыянальнае трэба неяк асобна ад рацыянальнага разглядаць.
А рацыянальная кажа: інфармацыя - гэта інфармацыя. добра калі ёсць, дрэнна калі няма.

Зноў такі інфармацыю адсюль цягнуць тыя хто разумее што і навошта.
Тут не эфірны броадкаст.

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2011-01-12 23:40:48)

13

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Здаецца мне не шмат цікавага напрацавала афіцыйная прапаганда.
Але у тым выпадку калі нехта з наведвальнікаў падрыхтуе раздачу і належным чынам усё аформіць, няужо мадэратары павыдаляюць? - smile

14

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

mash-by-mash напісаў:

Вось узнікне жаданне якую кампіляцыю на відэа

Гэта адзіны аргумэнт на карысьць існаваньня такіх раздач. Сапраўды можа каму для жабаў ці прыкладаў лухты спатрэбіцца.

Згодны, давайце створым разьдзел "Лайно".

15

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

chtosci напісаў:

Згодны, давайце створым разьдзел "Лайно".

А што, немцы марар'ялы аб Гітлеру ў такія ж разьдзелы зьмяшчаюць. Проста разьдзел "Прапагандовыя фільмы/файлы/матар'ялы".

Апошні раз адрэдагавана Mikolal (2011-01-14 02:25:12)

16

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

У 2008 годзе на 1-м канале БТ ішла чарговая сэрыя дакумэнтальнага цыклу па гісторыі Беларусі (IX-XVIII стст.) "Летопись времен" пра тое, як маскоўскі цар Іван IV "вызваляў" Полацк (дарэчы, аўтар сцэнарыю - В.Ф.Гігін, спэцыяліст па гісторыі КПСС, раней ачольваў мінскі гаркам БРСМ).
Дык вось, "вызваліцель" адну частку палачанаў загадаў выразаць і трупы пакідаць у Дзьвіну, а ЎСІХ астатніх закавалі ў кайданы ды пагналі ў Масковію ў якасьці рабоў.
Вядоўца ж вяшчаў пра тое, як жыхары Полацку былі "рады" вызваленьню ды "бок о бок с русскими братьями защищали Полоцк на стенах города от литовских захватчиков".
Мяркую, што да таго падобныя стужкі ня варта захоўваць нават у "лайне", бо інакш, як духоўнай атрутаю назваць гэтага нельга.

17

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Так, тут такія ж "фільмы" ёсьць. "Граница: История Беларуси", "Новейшая история Беларуси".

З rutracker'а прыйшло, там гэтае лайно ёсьць, для жадаючыш кампіляцыю зрабіць - хопіць. Хай яно там і ляжыць.

Я прапаную павыдаляць гэта з Баравіка. Каму патрэбна - шукайце ў інэце, ці пішыце БТ 24 гадзіны - там гэтага хапае.

18

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Галасаваньне скончылася.

Так, таксама мае права на існаванне    12    18.75%
Не, не адпавядае мэтам стварэння праекта Баравік    27    42.19%
Няхай будуць, але ў асобным месцы каб не блытаць людзей    25    39.06%

19

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Вы мяне прабачце, а куды падзеліся мае раздачы з "Дакументалістыка":
Дзяржаўная палітыка,
Мяжа. Гісторыя Беларусі,
Новейшая история Беларуси.

Яны не парушалі правілаў трэкера.
І потым у нас галасаванне было - 37 супраць 27, мне здаецца 37 больш, ці ў Вас не так?
Накшталт ўвесь час кажаце аб развіцці дэмакратыі, ці ў Вас яе зусім няма, нават у Інэце.
Я лічу каму будуць патрэбныя - той сам запампуе, а каму агідна будзе або абыякава - той міма пройдзе.
Жах, на вас Бацька так ўплывае, ці Вы так разумееце дэмакратыю?
Капец я ў шоку!

20

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

AND01AND напісаў:

Вы мяне прабачце, а куды падзеліся мае раздачы з "Дакументалістыка":
Дзяржаўная палітыка,
Мяжа. Гісторыя Беларусі,
Новейшая история Беларуси.

Выдаленыя.

AND01AND напісаў:

Яны не парушалі правілаў трэкера.

Яны парушалі больш агульныя правілы - правілы прыстойнасьці.

AND01AND напісаў:

І потым у нас галасаванне было - 37 супраць 27, мне здаецца 37 больш, ці ў Вас не так?

Не, "у вас" было 12 супраць 27. Бо 25 - было за захаваньне ў асобным месцы.
У любым выпадку, апошняе слова застаецца за адміністрацыяй, таму "асобным месцам" быў празначаны rutracker wink

AND01AND напісаў:

Накшталт ўвесь час кажаце аб развіцці дэмакратыі, ці ў Вас яе зусім няма, нават у Інэце.

"Кажаце" ? То бок вы належыце да тых людзей, якія пра гэта кажуць ? smile

Дэмакратыя - гэта не дазвол пляваць на падлогу ў хаце.
"У інэце" такой дэмакратыі як вы жадаеце хапае. На адпаведных пляцоўках, накшталт "савецкая б.by", ёсьць "сваё" разуменьне Беларусі.

AND01AND напісаў:

Я лічу каму будуць патрэбныя - той сам запампуе, а каму агідна будзе або абыякава - той міма пройдзе.

Падтрымліваю. Каму патрэбна - той возьме на rutracker і запампуе.

А нам агідна - мы не жадаем мець да гэтага аніякага дачыненьня, як і да парнаграфіі. Усё гэта вы знойдзеце на адпаведных(іншых) пляцоўках.

---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Давайце ўсё ж памятаць, што Баравік створаны на карысьць Беларусі, а не каб цягнуць сюды ўсё што мае ў тэксьце слова "Беларусь".

21

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

Вы мяне прабачце, або мне здаецца, але форум цалкам маргінальны.  sad
Па гэтым па іншых пытаннях яшчэ можна змераў (адміністрацыя заўсёды правы), але па галасаванні я не згодны, толькі па тым, як інтэрпрэтуецца адказ.
Або пытанне быў загадзя так зададзены. Тады навошта апытанне патрэбен, паказаць пэўную свабоду думкі? Я лічу, гэта элемент дэмакратычнасці.
І раз вы пачалі гуляцца (а па іншаму гэта не назавеш) у дэмакратыю, то будзьце паслядоўныя. А не ўлічваць думкі амаль 40% насельніцтва трэкера я лічу непаважліва па стаўленні да іх.
Прыклад:
Асуджанага расстраляць?
1) Няхай жыве! - 12
2) Ён ня варты, расстраляць! - 27
3) Ён ня варты, пасадзіць у турму! - 25
Выснова: па выніках трыбунала прынята рашэнне расстраляць. 27 супраць 12.
Ну ці як то так.  big_smile

22

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

chtosci напісаў:

У любым выпадку, апошняе слова застаецца за адміністрацыяй, таму "асобным месцам" быў празначаны rutracker wink

AND01AND напісаў:

Я лічу каму будуць патрэбныя - той сам запампуе, а каму агідна будзе або абыякава - той міма пройдзе.

Падтрымліваю. Каму патрэбна - той возьме на rutracker і запампуе.

Дарэчы, на rutracker-е ёсць нават «Праект" Беларусь на rutracker.org ». http://rutracker.org/forum/tracker.php?rid=10433424
Аднаго, мною паважанага Sh_Holmes65. І толькі ў яго 408 раздач (на 2011/02/08), а па ўсім rutreker-у і таго больш раздач пра Беларусь. Самае галоўнае ўсё раздачы якія я там не пампаваў, усе жывыя і хуткасць прыстойная, а на Баравике некалькі раздач вісяць без запампоўкі тыднямі ці нават месяцамі.
Пытанне так навошта патрэбен Баравик калі можна спампаваць у іншым месцы.
Усе на rutracker.org  big_smile

А раздачу «Мяжа. Гісторыя Беларусі »на rutracker-я даволі моцна абаранялі спадары з аватарамі« Пагоня » і не толькі.
http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3000778

23

Працяг: Ці патрэбна нам афіцыйная прапаганда?

AND01AND напісаў:

Вы мяне прабачце, або мне здаецца, але форум цалкам маргінальны.  sad
І раз вы пачалі гуляцца (а па іншаму гэта не назавеш) у дэмакратыю, то будзьце паслядоўныя.

З чым можна пагадзіцца дык з тым што пытаньне мусіла быць альтэрнатыўным. Ці то "за" ці то "проці", без аніякіх "ну можа няхай тут дзе-небудзь у закутку ляжыць".