AND01AND напісаў:Вы мяне прабачце, а куды падзеліся мае раздачы з "Дакументалістыка":
Дзяржаўная палітыка,
Мяжа. Гісторыя Беларусі,
Новейшая история Беларуси.
Выдаленыя.
AND01AND напісаў:Яны не парушалі правілаў трэкера.
Яны парушалі больш агульныя правілы - правілы прыстойнасьці.
AND01AND напісаў:І потым у нас галасаванне было - 37 супраць 27, мне здаецца 37 больш, ці ў Вас не так?
Не, "у вас" было 12 супраць 27. Бо 25 - было за захаваньне ў асобным месцы.
У любым выпадку, апошняе слова застаецца за адміністрацыяй, таму "асобным месцам" быў празначаны rutracker
AND01AND напісаў:Накшталт ўвесь час кажаце аб развіцці дэмакратыі, ці ў Вас яе зусім няма, нават у Інэце.
"Кажаце" ? То бок вы належыце да тых людзей, якія пра гэта кажуць ?
Дэмакратыя - гэта не дазвол пляваць на падлогу ў хаце.
"У інэце" такой дэмакратыі як вы жадаеце хапае. На адпаведных пляцоўках, накшталт "савецкая б.by", ёсьць "сваё" разуменьне Беларусі.
AND01AND напісаў:Я лічу каму будуць патрэбныя - той сам запампуе, а каму агідна будзе або абыякава - той міма пройдзе.
Падтрымліваю. Каму патрэбна - той возьме на rutracker і запампуе.
А нам агідна - мы не жадаем мець да гэтага аніякага дачыненьня, як і да парнаграфіі. Усё гэта вы знойдзеце на адпаведных(іншых) пляцоўках.
---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Давайце ўсё ж памятаць, што Баравік створаны на карысьць Беларусі, а не каб цягнуць сюды ўсё што мае ў тэксьце слова "Беларусь".