Па-першае, софт, а менавіта рэдактар гуку. Тут ёсьць розныя варыянты, але я б раіў audacity, бо ён вольны і даволі добры рэдактар. Пампуецца з
http://audacity.googlecode.com/files/au … 1.3.12.exe і ўсталёўваецца.
Потым трэба усталяваць ffmpeg(http://www.gaclrecords.org.uk/FFmpeg_2009_07_20_for_Audacity_on_Windows.exe), каб audacity разумеў фармат .asf(asf - у такім фармаце ідзе запіс з радыё).
Далей пампуеце файлы з перадачамі(глядзіце email). Гэта .zip, усярэдзіне якіх ляжаць файлы .asf. Кожны файл - запіс перадачы плюс некалькі хвілінаў на пачатку і напрыканцы. Трэба выразаць гэтыя хвіліны.
Адчыняеце файл у audacity. Інтэрфэйс там даволі просты - можна вылучыць нейкую частку, націснуць Play і праслухаць. Zoom будзе карысны каб паглядзець больш дэталёва і вылучыць патрэбную частку. Трэба знайсьці пачатак перадачы(проста паставіць курсор у тое месца), вылучыць усё да пачатку файла(Shift+Home), і сьцерці(Del). Тое ж самае з канцом - знайсьці, вылучыць(Shift+End) і выдаліць.
Пасьля гэтага застаецца толькі перадача, якую трэба запісаць(File/Export...) у нейкі больш распаўсюджаны фармат. Я вельмі раю .ogg Vorbis, бо ён значна меньшы й захоўвае лепшую якасьць за mp3. Працуе амаль пад усімі плэерамі. У Options... пры захаваньні выбраць якасьць. "2" будзе дастаткова для большасьці выпадкаў.
Ну і як будуць першыя вынікі - дашліце паглядзець што атрымалася.
Будуць пытаньні - зьвяртайцеся.