1

Тэма: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

Беларуская мова будзе ўкараняцца ў справаводства на дзяржаўным узроўні.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра вырашыў укараняць беларускую мову ў справаводства узначаленай ім дзяржаўнай установы. Акрамя гэтага, супрацоўнікам аблвыканкама раяць размаўляць паміж сабой і з грамадзянамі, якія наведваюць аблвыканкам, па-беларуску, паведамляе Беларускі партызан.
кі партызан.

Як паведаміла намеснік начальніка упраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка, на практыцы кожны дзяржаўны служачы павінен ведаць дзве мовы.

Як адзначаюць у Гродзенскім аблвыканкаме, беларусізацыя дзяржаўнай установы павінна стварыць адпаведныя ўмовы для далейшага развіцця беларускамоўнага прастора Прынёмання. А наступным крокам па папулярызацыі "матчынай мовы" павінна стаць абавязковае валоданне ёю чыноўнікамі раённага ўзроўню.

Народная воля
Беларускі партызан

2

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

Нашы людзі ў Галівудзе wink
Аднак разгарнуцца ім не дадуць, ведама

3

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

А чаму б і не?
Вунь Латушка  ж размаўляе!

4

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

Латушка міністр культуры, ён выключэнне

5

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

smile  smile  smile І што з таго?

6

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

Гэта паказуха (спачатку для палякаў, потым звыкся). На менскай лыжні ён (там жа з начальствам стасункуеш) выняткова па-расейску, у т.л. на камэру. Ну й ведама, без канфлікту Пуціна і Лукашэнкі нічога б яму не дазволілі. Помніце, першага вядоўцу аднае праграмы на АНТ (у панядзелкі ўвечары ішла, у 21 гадз., халера, назоў забыўся)  зволілі якраз таму, што ў праграме абмяркоўваўся лёс беларускае мовы ў Беларусі (дзесь у 2003 г. выпуск быў)

7

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

Праграма "Выбар"?

8

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

Хрусталёў? smile
Ды ў яго перадачы можна было павесіцца, ён заўжды перабіваў і не даў сказаць людзям калі тое было супроць "галоўнай лініі"...

9

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

тут была лаянка

Трэцяе папярэджаньне. Бан на дзень.
dzidzitop

10

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

dzidzitop напісаў:

Праграма "Выбар"?

менавіта

11

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

Але тое быў не Хрусталёў, а перад ім мужык нейкі барадаты. Там яны паказвалі, як на Віленшчыну прыехалі, завіталі за беларускамоўных сем'яў.

12

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

2 одміны - лажа
Warning! The following errors must be corrected before your message can be posted:
At least 60 seconds have to pass between posts. Please wait a while and try posting again.
====
хай сабе вісіць уверсе. Мне не замінае. буду лічыць, што спам

13

Працяг: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску

Mikolal напісаў:

дзякуй