Тэма: Шляхціц Завальня / Беларусьфільм / 1994 / TVRip
Паводле твора "Шляхціц Завальня" Яна Баршчэўскага
арыгінальная назва: Шляхтич Завальня или Беларусь в фантастических рассказах
год: 1994
жанр: Мастацкі фільм, экранізацыя твора "Шляхціц Завальня" Яна Баршчэўскага
сцэнар: Фёдар Конеў, Віктар Тураў
рэжысэр: Віктар Тураў
аператар: Канстанцін Рэмішеўскі
кампазітар: Віктар Малых
мастак: Аляксандр Халадцоў
краіна: Беларусь
мова: расейская
у ралях: Уладзімір Гасцюхін, Данатас Баніоніс, Віктар Манаеў, Барыс Неўзораў, Аляксандр Тімошкін, Вольга Клебановіч, Алена Барзова, Людміла Шевель, Валентінас Масальскіс, Віктар Цыпляеў, Ігар Забара, Пётр Юрчанкоў (ст.), Альбінас Келеріс, Уладзімір Куляшоў, Юры Гарабец, Ала Проліч, Аляксандр Ткаченок, Расціслаў Шмыроў і інш.
працягласьць: 01:26:31
фармат: avi
памер: 1000MB (1.049.157.632 байтаў)
якасьць: TVRip
крыніца: VHS-плёнка сям'і рэжысёра фільма Віктара Турава
Video: Xvid 640x480 25.00fps 1478Kbps
Audio: Dolby AC3 48000Hz stereo 128Kbps
http://www.imdb.com/title/tt0194370/
пра фільм: "Сярод беларускага народа яшчэ і цяпер захоўваюцца асобныя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы з вуха на вуха, сталі такімі ж імглістымі, як і міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю – Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў, са спрадвечных часоў трываючы пакуты, зусім змяніліся ў характары; іх аблічча заўсёды нясе адбітак нуды і змрочнай задуменнасці. У іх фантазіях увесь час блукаюць ліхія духі, якія служаць злым панам, чараўнікам і іншым іх ворагам.
Я нарадзіўся там і вырас, іх жальбы і сумныя апавяданні, як шум дзікіх лясоў, заўсёды навявалі на мяне змрочныя думы і з дзяцінства былі маёй адзінай марай.
Некаторыя з успамінаў маёй радзімы я апісаў у баладах, то былі напевы маёй адзіноты. Балады сталі пачаткам таго, пра што я намерваўся распавесці падрабязней. Гэта ў прыродзе чалавека: ад песень мы пераходзім да апавядання пра тое, што нас больш за ўсё займае. Павінны выйсці шэсць тамоў з аповядамі, у якіх намаляваны, галоўным чынам, месцы паўночнай Беларусі, бо гэты куток зямлі заўсёды абуджае ў мне наймілейшыя ўспаміны.
Я не пераймаю формы, якія выкарыстоўвалі ангельскія, нямецкія ці французскія пісьменнікі; думаю, што чужацкі ўбор будзе не да твару жыхару Беларусі, бо чужая яму балбатлівасць іншых народаў. Узяў я форму ў самай прыроды. Сірата кожны дзень наракае на свой злы лёс, распавядае пра розныя пакуты, якія ён змушаны трываць на гэтым свеце, і ўсе яго скаргі на працягу жыцця зліваюцца ў адзіную аповесць, хоць і не думаў ён сёння пра тое, што стане распавядаць заўтра".
Ян Баршчэўскі
Пецярбург, 1844, 8 верасня
...Жыве ў Полацкім краі добры шляхціч Завальня. Сядзіба яго стаіць на скрыжаванні дарог, таму ў яго хаце заўсёды шмат госцяў. І ўсё ведаюць, што больш за ўсё пан Завальня любіць розныя фантастычныя гісторыі. Таму ўсякі госць імкне распавесці якую-небудзь небыліцу...