Тэма: Belarusian language lessons / Урокі беларускай мовы для замежнікаў
Фармат: mp3, 64kbps
Language is the soul of any nation, the reflection of its life and the condition of its existence!
We heartily invite those who like the sweetness and melodiousness of the Belarusian language who are fascinated with the beauty of Belarusian lands, and admire Belarusian national customs and literature to study Belarusian together!
You intend to visit Belarus? Want your children master your native language? Take a keen interest in Belarusian art and culture? Wish to have one more language under your belt? Or what not?.. We are going to help you!
Vocabulary and grammar, phonetics and phraseology of the Belarusian language; topical events of Belarusian history; Belarusian national traditions and customs; masterpieces of Belarusian literature – you’ll learn all this and many other things, if tune to our project "From the Slavic Roots" on Radio "Belarus"!
Don’t be afraid of studying! For Belarusian is lively, fascinating and necessary!!!
We are looking forward to meet you! Every Tuesday we are going to make a wonderful journey over the Fair Land of Belarusian language.
Speak Belarusian!
Stay tuned to radio "Belarus"!
OUR LESSONS
Belarusian still holds a prominent position in Belarusian society as a symbol of Belarusian identity. Many government documents are printed only in Belarusian and most street signs are in Belarusian. Every schoolchild is required to learn the language, and almost all Belarusians can speak it at least to some extent. Knowledge of Belarusian is valuable to anyone who spends any amount of time in Belarus or takes a keen interest in its literature and culture. Our lessons are not going to be confined to lexical-grammar material only, but together with this you’ll have the opportunity to get acquainted with Belarusian traditions and customs, listen to the shortcuts of Belarusian literary masterpieces and what not…
ABOUT BELARUSIAN
Do you know anything about Belarus and Belarusian? To tell the truth, the language of Belarus reflects, in part, the complicated history of Belarus.
Belarusian is an Indo-European language, one of the East Slavic languages, along with Russian and Ukrainian. For historical reasons, it can be written with either the Cyrillic (kirylica) or accented Latin (Latsinka) alphabets. Since Belarusian religious literature shared its origins with Russian and Ukrainian in the 11th through 14th centuries (when the common language was what is often called Church Slavonic), Belarusian literature, and thus the written language, only came into its own in the 15th century. To the beginning of the 17-th century Old Belarusian came to its top being used in all spheres of social and cultural life of the country. But since the end of the 17-th century up to the end of the 19-th century Belarusian was officially banned and outnumbered firstly by Polish and then by Russian. No wonder that the revitalization of Belarusian in the 20-th century was such a long and painful process. Although there have been periodic efforts to strengthen the use of the Belarusian language in Belarus by a relatively small but well educated minority, many people still consider Belarusian as the language of the village and the countryside. But in spite of this, there are thousands of Belarusians in Belarus who work to keep it alive!
Мова – душа народа, люстэрка яго жыцця і ўмова існавання нацыі!
Тых, каму даспадобы мілагучнасць і спеўнасць беларускае мовы, каго чаруе хараство беларускага краю, вабяць беларускія нацыянальныя звычаі і захапляе мастацкае Слова, мы ласкава запрашаем вывучаць беларускую мову разам з намі!
Вы збіраецеся наведаць Беларусь? Хочаце, каб Вашыя дзеці авалодалі роднай мовай? Вас цікавіць беларуская культура і літаратура? Жадаеце вывучыць яшчэ адну мову?.. Мы дапаможам Вам!
Лексіка і граматыка, фанетыка і фразеалогія беларускай мовы, значныя падзеі ў гісторыі Беларусі, беларускія народныя традыцыі і абрады, шэдэўры беларускай літаратуры – пра ўсё гэта і шмат што іншае Вы зможаце даведацца, калі далучыцеся да слухачоў праграмы "З каранёў славянскіх" на хвалях радыё "Беларусь".
Не бойцеся вучыцца! Беларуская мова – гэта цікава, займальна і патрэбна!!!
Кожны аўторак мы будзем выпраўляцца ў незвычайныя вандроўкі па дзівоснай краіне беларускай мовы. Да сустрэчы!
Гаварыце па-беларуску!
Заставайцеся з радыё "Беларусь"!
НАШЫ ЎРОКІ
Беларуская мова займае значнае месца ў беларускім грамадстве, з’яўляючыся сімвалам нашай адметнасці. Беларуская мова жыве ў афіцыйных паперах і вулічных шыльдах. Яе выкладаюць у школах, і кожны беларус валодае ёй. Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае…
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Вы ведаеце што-небудзь пра Беларусь і беларускую мову? Праўду кажучы, беларуская мова часткова адлюстроўвае складаную беларускую гісторыю.
Беларуская мова – адна з інда-еўрапейскіх моў усходне-славянскай групы (разам з рускай і ўкраінскай). Гістарычна складвалася, што беларусы карысталіся як кірыліцай, так і лацінкай. З тае прычыны, што пісьмовыя крыніцы беларускай мовы з 11-га па 14-е стагоддзе мелі агульныя (царкоўна-славянскія) карані з рускай і ўкраінскай мовамі, беларуская пісьмовая мова склалася толькі ў 15-ым стагоддзі. Да пачатку 17-га стагоддзя старабеларуская мова дасягнула свайго росквіту. Яе ўжывалі паўсюдна ў грамадска-палітычным і культурным жыцці краіны. Аднак з канца 17-га стагоддзя да самага пачатку 19-га стагоддзя беларуская мова была афіцыйна забаронена да ўжытку і выцяснялася спачатку польскай, а пасля рускай мовай. Не дзіўна, што адраджэнне беларускай мовы ў 20-ым стагоддзі было такім доўгім і цяжкім. На жаль, не гледзячы на шматлікія намаганні беларускай інтэлігенцыі, часам знаходзяцца людзі, якія лічаць беларускую мову – прыкметай вясковасці, але большасць беларусаў імкнецца захаваць сваю родную мову!
Аўтар: Тацьцяна Сівец
Краіна: Беларусь
Мова: ангельская, беларуская
Працягласьць: 40 урокаў па ~20хв.
Памер: 366MB