Тэма: Фармат фільмаў
Спадарства, я паспрабаваў канвэртаваць некаторыя дакументалкі, і не спадабаліся мне чорныя палосы. Але, зрабіць crop - гэта яшчэ палова справы. Трэба каб пасьля гэтага захаваліся суадносіны бакоў(aspect ratio). І вось тут вылазіць бокам фармат .avi, які не падтрымлівае aspect ratio наогул, а ў тэлевізійным памеры кадраў PAL 720x576 - піксэлы не квадратныя.
Але, амаль усе плэеры на кампе спрабуюць паказаць відэа з квадратнымі піксэламі, калі гэта .avi. Такім чынам, трэба рабіць відэа фармата 720*540. Але гэта абмежаваньне толькі avi+xvid+mp3.
А можа не патрэбны нам той avi ? Можа лепш канвэртаваць фільмы у mp4+h264+ac3 без усялякіх зьменаў памеру ? І якасьць будзе значна лепшая. Нажаль webm+vp8+ogg яшчэ не настолькі пашыраны.