Тэма: Беларусь пад нямецкай акупацыяй / 2009 / SATRip
У фільме расказваецца пра адзін з найцяжэйшых перыядаў у гісторыі Беларусі XX ст. Нішто дагэтуль не абуджае такіх гарачых спрэчак, як нямецкая акупацыя Беларусі 1941–1944 гг. Прыход нямецкіх нацыстаў на Беларусі меў тыя ж эканамічныя наступствы, што і ў іншых акупіраваных краінах Еўропы. Новыя гаспадары імкнуліся паставіць чалавечы і гаспадарчы патэнцыял краю на службу патрэбам Трэцяга Райху. Аднак Беларусь трапіла пад акупацыю не як суверэнная дзяржава, а як частка шматнацыянальнай Савецкай імперыі...
Рэжысер: Антон Цялежнікаў, 2009 г., Польшча
Датадак: абмеркаваньне на "Белсаце":
Аляксей Літвін, гісторык,сябра Інстытуту гісторыі Акадэміі навук. Спецыялізуецца ў гісторыі ІІ Сусветнай вайны. Аўтар кнігі «Акупацыя Беларусі (1941-1944). Пытанні супраціву і калабарацыі».
Кузма Козак, гісторык, кандыдат гістрычных навук, дырэктар аб'яднання гісторыкаў «Гістарычнай майстроўні». Даследчык ІІ Сусветнай вайны.
Антон Цялежнікаў, pэжысёр дакументальнага трыпціху «Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941–1944».