Тэма: Акупацыя. Містэрыі / Галандыя - Беларусь / 2003 / DVD5
рэжысэр: Андрэй Кудіненка
сценар: Аляксандр Качан
у ралях: Анатоль Кот, Аляксандр Колбышаў, Святлана Зеленкоўская, Аляксандр Малчанаў
год: 2003
краіна: Галандыя - Беларусь
мова: беларуская, расейская, нямецкая
працягласьць: 01:28:42
памер: 4.506.044.416 байтаў
якасьць: DVD
відэа: MPEG2 Video 720x576 (4:3) 25.00fps 8500Kbps
аўдыё: Dolby AC3 48000Hz 6ch 448Kbps
аб фільме: «Акупацыя. Містэрыі» - мастацкі фільм рэжысэра Андрэя Кудзіненкі па сцэнару Аляксандра Качана, зьняты ў 2004 годзе. Экзістэнцыяльная драма з элементамі трылеру. У Беларусі за недастатковы патрыятызм фільм забаронены да пракату.
Фільм складаецца з трох навелаў пра каханне на фоне фашысцкай акупацыі Беларусі. Тры прыватныя гісторыі без усялякага гераізму вайны. Поўны пераварот у разуменні таго, хто такія беларусы, а хто - савецкія партызаны, якія дзейнічалі падчас вайны на тэрыторыі нашай краіны. Ніякай паліткарэктнасці. «Акупацыя. Містэрыі» - першы несавецкі беларускі фільм.
Фільм пачынаецца з правакацыйнага сцверджання: "Пяцьсот гадоў таму яны не ведалі, што яны беларусы, але іх дзяржава была найбольшай у Еўропе. Калі яны даведаліся пра гэта, у іх ужо не было дзяржавы. Сто гадоў іх лічылі недаробленымі рускімі. Потым дваццаць гадоў - непаўнавартаснымі палякамі. Яшчэ два гады - савецкімі. А потым пачалася вайна і акупацыя. Пасля іх беларусаў засталося зусім мала. Цяпер у беларусаў ёсць дзяржава. Але іх саміх ужо няма".
Афіцыйны сайт фільма «Акупацыя. Містэрыі»
http://www.partisanfilm.narod.ru/