1

Тэма: “Фолк-фармат” запрашае ў Брэст

У Брэсце пры падтрымцы Упраўлення культуры аблвыканкама адбудзецца першы ў горадзе над Бугам вялікі канцэрт этна – фолк музыкі Беларусі – “Фолк-фармат”.

У мерапрыемстве прымуць удзел такія гурты, як Ceilidh Сeol, CORNUCOPIA, Testamentum Terrae, Стары Ольса, нагУаль, LITVINTROLL, а таксама запланаваны выступ Наталлі Няцэлі (Тэатр пяшчаных мініяцюр) і фаэр-шоў ад Крада.

Як адзначае арганізатар і кіраўнік прома-суполкі “Заля чакання” Зміцер Назараў, праект не мае камерцыйных мэтаў:

- Стаўлю акцэнт на інтэлігенцыю горада, на моладзь, якая цікавіцца беларускай культурай. Увогуле гэта не камерцыйны праект, а больш адукацыйны ці прома-праект, які мае паказаць, што ў нашай краіне ёсць іншая культура, якую нельга пабачыць на тэлебачанні ці паслухаць па радыё. Як мне кажуць на нашых радыёстанцыях, гэта “не фармат”. Таму я адмыслова назваў мерапрыемства “Фолк-фармат”. Я разносіў запрашэнні наведаць канцэрт па банках Брэста. Супрацоўнікі банкаў часта прыходзяць і на “Старога Ольсу”, і на Змітра Вайцюшкевіча. І мне вельмі прыемна, што напрыклад, патэлефанаў прадстаўнік з прафкама БПС-банка і распавёў, што адзін чалавек здаў квіток на Саладуху, і набыў на “Фолк-фармат”.

Праблемаў з прэзентацыяй канцэрта няма?

- Не. Гэта першы канцэрт, які нашымі гарадскімі ўладамі падтрымліваецца. Знайшоў я паразуменне з упраўленцамі, што культуру трэба прасоўваць у масы.

“Фолк-фармат” пройдзе ў Брэсцкім абласным Грамадска-культурным цэнтры 6-га чэрвеня. Пачатак а 17-ай гадзіне. Кошт квіткоў  - 10 - 15 тысяч рублёў.

Яна Запольская, Радыё Рацыя

2

Працяг: “Фолк-фармат” запрашае ў Брэст

Не разумею за што ўсё так не любяць Саладуху.
Выдатныя песні, выдатная падтанцоўка.

Такія як Аляксандар падымаюць прэстыж нашай краіны

http://www.youtube.com/watch?v=NUYuWp0M7HU

даеш наступнае Эўрабачанне з Саладухай!

3

Працяг: “Фолк-фармат” запрашае ў Брэст

А ў мяне ёсць скан часопіса за 90 год, і там Саладуха яшчэ не лысы!
Вы ведаеце, што ён калісьці быў патлаты?)