Тэма: Вар’ятка / 2023 / Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Аўтар: Надзея Птушкіна
Жанр: трагіфарс у дзвюх частках
Рэжысёр: Таццяна Траяновіч
Пераклад: Юрый Траяновіч
Сцэнаграфія: Валянціна Праўдзіна
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Харэограф: Валерый Султанаў
Прэм’ера: 27 верасня 2019 года
Працягласць: 1г. 40хв. з антрактам
18+
Запiс 2023 года.
Апісанне: “Спектакль РТБД “Вар’ятка” – гэта калі вельмі смешна, а потым “прыбівае” і не адпускае колькі дзён. Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі. Калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае замясціла яго цалкам, а ў будучыню глядзець страшна. Калі “ненармальным” у нейкі момант можа аказацца кожны з нас.” – Рэжысёр Т.Траяновіч
Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, “чыстая дробязь”. Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усе навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?
У ролях:
Яна – Наталля Халадовіч
Ён – Арцём Курэнь
Памер: 1.18 GiB
Відэа: AVC, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 2 246 kb/s
Аўдыё: 48.0 kHz, Opus