1

Тэма: Абвешчаныя фіналісты Пэн-цэнтраўскага конкурсу

У гэтым годзе конкурс носіць імя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што звязана з святкаваннем яе стагодовага юбілею. Больш за 70 прац былі дасланыя маладымі паэтамі і празаікамі Беларусі да ўдзелу ў конкурсе. Пасля ацэнкі прафесійным журы, былі складзеныя спісы пераможцаў.

- Мы з асаблівай радасцю віталі паэтаў і празаікаў, якія ідуць не па наезджанай традыцыі, а не баяцца рабіць нешта інакш, - кажа кіраўнік беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч, - якія не баяцца перш за ўсё эстэтычна рызыкаваць, з іншага боку гатовыя адказваць за свае словы. Відаць гэтая сума якасцяў і рабіла спіс пераможцаў конкурсу заканамерным, нават пры тым, што іх паэзія на першы погляд вельмі адрозніваецца ад паэзіі Ларысы Геніюш.

У конкурсе маладых літаратараў ПЭН-цэнтру могуць удзельнічаць як беларускамоўныя, так і рускамоўныя аўтары. Як зазначыў член журы Андрэй Хадановіч, перамога тых ці іншых аўтараў вызначаецца выключна з пазіцыі ацэнкі якасці літаратуры, а ні ў якім разе не па моўным прынцыпе.

Сёлета сярод 15-ці пераможцаў конкурсу толькі адзін піша па - расейску. Маладыя літаратары-пераможцы конкурсу ў якасці прэзенту ў жніўні гэтага году наведаюць Прагу, дзе пэўны час жыла і пісала Ларыса Геніюш, імем якой і названы дадзены конкурс. Падчас наведвання плануецца правядзенне шэрагу семінараў і сустрэч з літаратарамі Чэхіі, а таксама святочная імпрэза, прысвечаная дню народзінаў Ларысы Геніюш.

Радыё Рацыя, Менск.

2

Працяг: Абвешчаныя фіналісты Пэн-цэнтраўскага конкурсу

Ацэньваць паэзію - дурная справа, як мне падаецца.