1

Тэма: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Спампаваць: magnet link

http://bayimg.com/image/iamdeaach.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны сэрыял

Пра фільм: Аўтары дакументальнага серыяла задаліся мэтай аб'ехаць усе 118 раёнаў Беларусі і распавесці аб кожным з іх на роднай беларускай мове. Вынік гэтай працы - 118 непаўторных гісторый, якія апісваюць самыя цікавыя і прыгожыя мясціны нашай Радзімы.

Карэспандэнты Агенцтва тэленавін пастараліся паказаць унікальнасць і непаўторнасць кожнага раёна Беларусі. Неацэнную дапамогу ў гэтым ім аказалі мясцовыя ўлады, супрацоўнікі музеяў і культурна-гістарычных арганізацый, простыя жыхары. Усе імкнуліся прыняць актыўны ўдзел, каб даць як мага больш поўнае ўяўленне аб сваім рэгіёне. Браслаў, Бялынічы, Ветка, Нясвіж, Мсціслаў, Ліда, Карэлічы - вось няпоўны спіс месцаў, дзе ўжо паспелі пабываць здымачныя групы АТН. Але праца толькі пачалася. Асаблівасць новага праекта ў тым, што здымкі фільмаў вядуцца паралельна з трансляцыяй знятага матэрыялу ў эфіры. Для таго каб перадаць усю прыгажосць "Зямлі беларускай", у праекце задзейнічана самая сучасная тэлевізійная тэхніка, асвятленне і гукаафармленне.

Самі здымкі праходзяць на зямлі, на вадзе і ў паветры, незалежна ад часу сутак, надвор'я і пары года. Журналісты спрабуюць зірнуць на ўсё не проста "звыклым" вокам рэпарцёра, хутчэй, гэта спроба ўбачыць сучаснасць праз мінулае беларускай зямлі. Незвычайныя легенды і старажытныя паданні, сярэдневяковыя замкі і ахутаныя таямніцай загадкавыя руіны, паганскія абрады і праваслаўныя храмы, багацце і непаўторнасць беларускай прыроды - усё гэта "Зямля беларуская". Кожная серыя - гэта асобная гісторыя са сваім сюжэтам. Гэта гісторыя рэгіёну і людзей, якія ў ім жывуць. У кожным фільме - свой герой, вачыма якога і праз пачуцці якога аўтары ўбачылі непаўторны каларыт таго месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. І гэта не выдуманыя персанажы, не акцёры. Гэта рэальныя людзі, якія жылі і жывуць на беларускай зямлі. Тут іх карані, сем'і, праца, усё іх жыццё.

У гэтых фільмах можна ўбачыць і пачуць тое, чаго не пакажуць ні ў адным краязнаўчым музеі, не раскажуць ні на адной экскурсіі. Аўтары пастараліся нагадаць беларусам, наколькі прыгожая іх Радзіма. Бо рэаліі сённяшняга дня такія, што сярэднестатыстычны беларус аб Егіпце, напрыклад, ведае часам больш, чым аб суседнім мястэчку. Выправіць гэту несправядлівасць і закліканы новы праект АТН. Архітэктура беларускіх малых гарадоў і мястэчкаў, прыродныя багацці края паказаны знутры, каб зрабіць фільмы запамінальнымі, лёгкімі для ўспрымання, такімі, каб кожнаму гледачу захацелася самому з'ездзіць у гэтыя мясціны, дакрануцца да беларускай гісторыі, адчуць прыгажосць "Зямлi беларускай"…


Мова: беларуская
Памер: 13 GiB
Якасьць: розная

Здымкі экрана Паказаць
http://bayimg.com/image/iamdjaach.jpg

Апошні раз адрэдагавана chtosci (2013-08-22 14:48:35)

Прычэпкі допісу

Ziamla_bielaruskaja.torrent 85.98 кБ, 128 спампоўванняў з 2013-08-22 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

дзякуй сябра.

3

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаў "Фільм 07. Пастаўскія фарбы"
Спадзяюся, крыху лепшай якасьці.

4

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаў "Фільм 10. Бялыніцкія таямніцы"

5

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаў "Фільм 40. Спрадвечная талака"

6

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаліся 26,30,47

7

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

А што так уразнабой?

8

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаліся:
Фільм 43. Сянно з блакітнымі вачыма
Фільм 54. Шаркоўшчынская мара
Фільм 67. Экспрэсам праз Лунінеччыну

9

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

vandrouny напісаў:

А што так уразнабой?

А як паказваюць wink

10

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Новае: "Фільм 37. Быхаўскія гісторыі"

11

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

у "Пастаўскія фарбы" пашырэньне .avy. Гэта avi?

12

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Сапраўды памылка. Выправіў.

13

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадалося "Белавежжа"

14

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаў "Фільм 39. Іўеўскі малітваслоў"

15

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаў фільм 57.

16

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаліся ўсе астатнія сэрыі, з розных крыніцаў, у рознай якасьці.

17

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

ыыы вялікі дзякуй!

18

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

06-Slova_pra_Lahojsk.wvm
трэба пераназваць
06-Slova_pra_Lahojsk.wmv

19

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Пераназваў і перазапампаваў торэнт-файл

20

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаліся:
Баранавіцкія прысьвячэньні
Бяроза - дрэва гаючасьці
Дуброўна - тайны сівога Дняпра
Ідэальны горад графа Чарнышова
Лёзна - гарадок як на карцінцы

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дзякуй за Дуброўна - тайны сівога Дняпра

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Калi ласка скiньце Дуброўна - тайны сівога Дняпра на мыла. Бо скачать немагу, маленькая скорасць, няма раздачы. Дачка здымалася у гэтай серыi, а паглядзець няможым.
[email protected]

23

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

дуброўна - 196 MB. Пошта ня вытрымае.
Ці не прасьцей-ткі спампаваць празь bittorrent?

24

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

Дадаліся:

Бярэсьце. Брама неўміручасьці
Легенды сьвятога возера
Летапіс Жыткавічаў

25

Працяг: Зямля беларуская / 2009-2010 / TVRip

тут Вялейскія запаветы у малой якасьці, можа можаце дадаць у лепшай? Можна вось адсюль сьцягнуць: http://vialejka.org/download/videa/rozn … aviety.wmv
(183 мб)

Апошні раз адрэдагавана vasilok (2010-11-27 12:02:35)