Тэма: Emsisoft Anti-Malware Home
Emsisoft Anti-Malware
Распрацоўнік: Emsisoft
Афіцыйная старонка: Emsisoft
Актуальная вэрсія: 2024.8.0.12520 (05.08.2024)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows 10 (64 bit)/11
Ліцэнзія: выпрабавальны пэрыяд у 30 дзён
Беларуская лякалізацыя (кірыліца й лацінка): sivahor
Апісаньне:
Emsisoft Anti-Malware Home ёсьць антывірусным праґрамным забесьпячэньнем для дамоў і хатніх офісаў.
Парадак усталёўкі:
Сьцягнуць праґраму з афіцыйнае старонкі па паказане вышэй спасылцы (спатрэбіцца зарэґістравацца), усталяваць яе
Часова закрыць праґраму, абраўшы апошні пункт выплыўнога мэню пасьля пстрычкі праваю клявішаю па піктаґраме праґрамы ў вобласьці абвестак (патрэбна, каб часова скасаваць абарону каталёґа зь лякалізацыямі)
Дадаць файлы з раздачы у каталёґ "Languages", зьмешчыны ў асноўным каталёзе праґрамы
У наладах праґрамы абраць пажаданы варыянт беларускага альфабэту
Часапіс зьменаў:
Файлы лякалізацыі абноўленыя да вэрсіі 2024.8.0.12520
Калі ласка, паўторна сьцягніце файл Emsisoft Anti-Malware Home.torrent
Апошні раз адрэдагавана sivahor (2024-08-09 22:43:35)