1

Тэма: Лабірынты / 2010 / TVRip

Спампаваць: magnet link

http://bayimg.com/image/aamdpaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: сэрыі па ~25 хв.

Пра фільм: Кожнае пакаленне стварае свой свет падзей, вераванняў, каштоўнасцяў і здабыткаў, пераймае, па магчымасці, вопыт папярэднікаў. Кожнае ж наступнае пакаленне імкнецца вывучыць гісторыю сваіх продкаў, адшукаць іх таямніцы, разгадаць іх сакрэты. Аднак у гэтым бясконцым руху гісторыі вельмі многае страчваецца, асобнае забываецца і скажаецца. У выніку мы з вамі пачынаем усё больш востра адчуваць дысгармонію ў гэтым свеце, бо на многія пытанні гісторыі не можам даць пэўнага адказу. Ды ніколі не позна пайсці па шляху да спазнання таямніц мінуўшчыны.

Тэлепраект "Лабірынты" - цыкл дакументальных перадач пра малавядомыя ці зусім невядомыя старонкі з гісторыі і культуры беларускага народа. Назва праграмы - "Лабірынты" - сімвалічная, бо разам з яе вядучым Алесем Матафонавым і ўсёй здымачнай групай гледачы маюць магчымасць паблукаць па зарослых сцежках мінулага нашай Бацькаўшчыны, пранікнуць у загадкавы свет вераванняў і традыцый продкаў, сфармуляваць адказы на пытанні, пастаўленыя самой гісторыяй. А ўсе набытыя падчас перадачы веды дапамогуць з’арыентавацца ў складаных лабірынтах часу, узнавіць страчаныя некалі сувязі паміж пакаленнямі.

Па словах аўтара і рэжысёра перадачы Алеся Матафонава, агульная ідэя ўсіх фільмаў цыкла "Лабірынты" - гэта найперш вывучэнне таямніц нашай гісторыі. Натуральна, што прадметам журналісцкага даследавання стваральнікаў перадачы сталі міфалогія, фальклор, цуды і цікавыя з’явы, з якіх закладваўся падмурак беларускай ментальнасці, пачыналася багатая і разнастайная гісторыя нашага народу.

Аўтар "Лабірынта " выказаў цікавую думку пра тое, што невялікія перадачы, якія складаюць праграму, можна назваць фільмамі-эсэ, фільмамі ў пэўнай ступені суб'ектыўнага характару. Сапраўды, гледачы будуць знаёміцца з аўтарскай пазіцыяй адносна пастаўленай праблемы. Тым не менш, яны не адчуюць недахопу інфармацыі ці аднабаковасці яе падачы, бо раскрыццё кожнай тэмы будзе заўсёды падмацавана звесткамі самага рознага кшталту - ад сведчанняў саміх міфаў да меркаванняў, выказаных сучаснымі даследчыкамі ў сваіх навуковых працах.

Прыемна ўражвае таксама плошча ахопу здымак. Творчая група перадачы "Лабірынты" не абмяжоўвалася пэўнай мясцовасцю. Крок за крокам даследавалася Беларусь з захаду на ўсход, з поўначы на поўдзень. Удзельнікамі праграмы станавіліся самыя розныя людзі, жыхары асобных мясцовасцяў, навуковыя супрацоўнікі пэўных дзяржаўных устаноў і інстытутаў, даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі.

Сэрыі:
Драўляныя храмы Прыкарпацьця. (1,2)
Цётка(Алаіза Пашкевіч). Паводле кніг Лідзіі Арабей
Маёнтак Таўстых у Беларусі
Ваенная слава і бясслаўе Быхаўскага замку
Невядомая Літва(1,2)
Каханьне ў жыцьці й творчасьці Максіма Багдановіча (2 сэрыі)
Лявон Вітаўт-Дубейкаўскі
Мураваныя замкі старажытнай Літвы (2 сэрыі)
Лабірынты мастацкай культуры Заходняй Беларусі (2 сэрыі)
Гісторыя беларускага фотамастацтва (4 сэрыі)
Эдуард Вайніловіч
Гаспадыня Марыя Патоцкая
Крэпасьць над Днястром
Пра што пяюць арганы
Зачараваныя замкі паннаў Горват
Лабірынты гісторыі беларускіх татараў (4 сэрыі)
Камянец-Падольскі
Сеча пад Хоцінам, або апошні бой гетмана
Фантомы і рэаліі
Чарэя Оскара Мілаша
Чарэйскае княства князёў Сапегаў
Ключ Літвы
Сьвятыя крыніцы

Мова: беларуская
Памер: 11.53GB

Відэа: Xvid, 720x576, 25 fps, ~1500kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://bayimg.com/image/bamdnaaco.jpg

Апошні раз адрэдагавана chtosci (2011-10-06 08:21:57)

Прычэпкі допісу

Labirynty.torrent 60.69 кБ, 58 спампоўванняў з 2014-02-28 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Дададося "Цётка"

3

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Новыя:
Маёнтак Таўстых у Беларусі
Ваенная слава і бясслаўе Быхаўскага замку

4

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Новае: "Невядомая Літва(1,2)"
Цыкл перадач прысвечаны 1000-годдзю гістарычнай назвы "Літва". Анікшчай, Кярнаве, Варута, Наваградак, Крэва. Погляд гісторыкаў Літвы і Беларусі на вытокі і станаўлення сярэдневяковай дзяржавы.

5

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

4 дні цягнуў на хуткасьці 0,5-1,5К
зараз раздаю на 9,5К.. і што, напэўна адзін раздаю? smile

6

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Гледзячы па статыстыке - утраіх wink

7

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

У мяне Моўнік раздадзены на 1,16 Гб smile

Упс... памыліўся, Лабірынты! smile
На 3,63 Гб

8

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Дадалося:
Каханьне ў жыцьці й творчасьці Максіма Багдановіча

9

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Дадаліся:

Лявон Вітаўт-Дубейкаўскі
Мураваныя замкі старажытнай Літвы(1,2)
Лабирынты мастацкай культуры Заходняй Беларусі(1)

10

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Ищу выпуск про съёмки клипа Александры и Константина.. снимались они около Белой Церкви (название деревни и церкви)

http://www.chashniki.net/gallery/albums/userpics/10001/thumb_church091_a76.jpg

..название песни(клипа) сейчас уже и не вспомню, но про клип и церковь рассказывалось в одном из выпусков передачи (возможно за 2009 год).

11

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

нашёл клип и на офф.сайте новость про него:

10. 2008
На прыканцы кастрычніка ў этары тэлевізійных каналах Беларусі з’явіўся новы кліп A&K на песьню “Отпусти” (муз. В Малчанава, сл. О.Хiженковай). Рэжысэры кліпа - самі ўдзельнікі дуэту – Аляксандра Кірсанова ды Канстанцін Драпеза. Аператарам жа з’явіўся выпускнік Брусэльскай акадэміі візуальных мастацтвах Аляксандр Бурэй. На стварэнне кліпа патрабаваляся два здымачных дні, адзін з якіх прайшоў у павільёне, а другі ў сценаў разбуранай Белай царквы, у месцы, якое заваражвае сваёй прыгажосцю і добрай энергетыкай.

...но от выпуска Лабиринты про этот клип не отказался бы...

12

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

+ Гісторыя беларускага фотамастацтва (4 сэрыі)

13

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

+ Эдуард Вайніловіч

14

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Дадаліся:

Гаспадыня Марыя Патоцкая
Крэпасьць над Днястром
Пра што пяюць арганы
Зачараваныя замкі паннаў Горват
Лабірынты гісторыі беларускіх татараў (4 сэрыі)

15

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Дадаліся:
Камянец-Падольскі
Сеча пад Хоцінам, або апошні бой гетмана

16

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

АНЛАЙН -

17

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Цi можна днём павялiчываць хуткасць? Абяцаю застацца на раздачы.

18

Працяг: Лабірынты / 2010 / TVRip

Дадаліся:

Фантомы і рэаліі
Чарэя Оскара Мілаша
Чарэйскае княства князёў Сапегаў
Ключ Літвы
Сьвятыя крыніцы