1

Тэма: У сакавіку праект CINEVOKA выпусціць некалькі культавых фільмаў у беларускім дубляжы

У сакавіку CINEVOKA, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, прэзентуе адразу некалькі навінак. Яны будуць выходзіць кожную пятніцу на відэасэрвісе VOKA.

Дзякуючы CINEVOKA на платформе ўжо сабрана больш за 50 фільмаў і серыялаў у беларускім дубляжы, і гэта эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца. Толькі за апошнія пару тыдняў відэасэрвіс выпусціў трылогію «Хобіт» і аскараносную драму «Чалавек дажджу», а таксама свой першы серыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў», каб дапоўніць раздзел яшчэ і арыгінальным кантэнтам.

На працягу сакавіка на платформе запланавана адразу пяць прэм'ер. Гледачы відэасэрвісу змогуць паглядзець у беларускім дубляжы папулярны баявік 1980-х «Рабакоп» пра кібарга, спартыўную драму «Рокі» з Сільвестрам Сталонэ, крымінальны экшэн «Ронін» з Робертам дэ Ніра, легендарны трылер «Маўчанне ягнят» з Энтані Хопкінсам і прыгодніцкую фантастыку «Зорная брама» пра падарожжы ў іншыя сусветы.

Каб не прапусціць ні адну з гэтых прэм'ер, сачыце за абнаўленнямі ў спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Там жа можна знайсці і іншыя фільмы – усё ад галівудскіх блокбастараў да класікі анімэ. Кантэнт для гэтага раздзелу ствараецца спецыяльна для відэасэрвісу VOKA і даступны толькі на платформе.



https://voka.tv/ru-RU/collections/cinev … -belarusku

Хто ўмее спампоўваць з VOKA? Хацелася б дадаць у калекцыю. Як было заўважана некаторыя фільмы знікаюць потым з voka (магчыма заканчваецца ліцэнзія ці іншае)

Апошні раз адрэдагавана ANRI (2023-03-12 11:23:14)

2

Працяг: У сакавіку праект CINEVOKA выпусціць некалькі культавых фільмаў у беларускім дубляжы

Мне падаецца шматгалосы пераклад таксама нармальна ў нашай сітуацыі, калі фільмаў на беларускай мове не так шмат.
Калі ўсё ж у кагосьці атрымаецца спампаваць, то будзе вельмі класна.

3

Працяг: У сакавіку праект CINEVOKA выпусціць некалькі культавых фільмаў у беларускім дубляжы

lokan напісаў:

Яшчэ патрэбна улічваць, што кантэнт абаронены DRM ад спампоўваня і запісу.

На ўсіх стрымінгах ён «абаронены», але выдзіраць усё адно не перашкаджае

4

Працяг: У сакавіку праект CINEVOKA выпусціць некалькі культавых фільмаў у беларускім дубляжы

Як доўга я «Хобіта» па-беларуску чакаў...

5

Працяг: У сакавіку праект CINEVOKA выпусціць некалькі культавых фільмаў у беларускім дубляжы

А не прасцей здымаць гукавую дарожку і потым ушываць яе ў відэафайл з якога-небудзь торэнта?

6

Працяг: У сакавіку праект CINEVOKA выпусціць некалькі культавых фільмаў у беларускім дубляжы

lokan напісаў:

Бо вока атрымлівае ліцэнзіі толькі на тэатральныя версіі

Вось гэта сумна, канешне