Тэма: Элі Макбіл / Ally McBeal (1.1-6) / SatRip-Belsat TV
Памер сэрыяў разьлічаны так, каб адзін сэзон зьмяшчаўся на 2 DVD-дыска (па 12 сэрыяў). Раздачы па 6 сэрыяў - для зручнасьці пампаваньня.
Назва: Элі Макбіл / Ally McBeal (сэрыял)
Год: 1997-2002
Створана: ЗША, FOX
Жанр: рамантычная камэдыя/драма
Аўтар: Дэйвід Келі (David E. Kelley)
Ролі выконваюць: Каліста Флокхарт, Грэг Джэрман, Джэйн Кракоўскі, Кортні Торн-Сміт, Лайза Нікол Карсан, Білі Алан Томас і інш.
Мова: беларуская (закадравы пераклад)
Працягласьць: 6 сэрыяў па 42 хв.
Фармат: Xvid
Якасьць: SATRip (BelSat)
Відэа: 512x384, 25 fps
Гук: 48 kHz, MP3 Stereo, ~125 kbps
Памер: 6 сэрыяў па ~350 Mb
Пра фільм: Уяві сабе, што на вуліцы нейкая жанчына пачынае на цябе крычаць толькі таму, што яе не задаволіла тваё «прабачце», калі ты выпадкова зь ёй сутыкнуўся. Уяві сабе, што ў супэрмаркеце яна робіць табе падножку толькі таму, што вы пасварыліся за апошні пачак чыпсаў.
Уяві сабе, што ты апавядаеш пра сваё інтымнае жыцьцё мужыку, якога прыняла за псыхіятра, а ён аказваецца самым звычайным юрыстам. Да таго ж надзвычай прыгожым юрыстам. Уяві сабе, што цябе абвінавачваюць у краме ў крадзяжы кантрацэптыўнага гелю, а ты проста саромелася насіць яго ў кошыку, і, хаваючы яго ў кішэню, усё роўна зьбіралася заплаціць у касе... Сутыкнуцца машынамі з адным прыгажуном, каб зь ім пазнаёміцца? Выступ зь Цінай Тэрнэр ці дуэт каханага са Стынгам у песьні адмыслова для цябе? Немагчыма? Усё гэта здараецца з бостанскаю юрысткаю Элі Макбіл, якая ня толькі ня можа знайсьці свайго каханьня, але і вымушаная на шляху да яго грызьціся і зь нявартымі мужыкамі, і з бацькамі, якія пасьля доўгіх гадоў супольнага жыцьця вырашаюць разьвесьціся, і з каханьнем свайго жыцьця, якое працуе разам зь ёй, і з цынічным босам Рычардам, і з сакратаркай Ілэйн, якая вынаходзіць станікі на твар і ўсюды суне свой нос, і зь яшчэ больш стукнутымі кліентамі яе адвакацкае канторы.
Калі нешта ў рэальным жыцьці малаверагодна, дык гэта дакладна здарыцца ў жыцьці Элі Макбіл... Адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі «Emmy Awards», «Golden Globe Awards» ды «Screen Actors Guild» амэрыканскі тэлесэрыял, створаны мэдыяканцэрнам «FOX».
IMDB: 6.9/10
Сайты сэрыялу: wikipedia.org, tv.com
Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/
Апошні раз адрэдагавана sai (2010-05-17 06:58:41)