Тэма: Доўгія, доўгія вакацыі / Les grandes Grandes Vacances / 2015 / Gavarun.by
Два галоўныя героі — Эрнэст і Калет — прыехалі з Парыжа на вакацыі і мусілі застацца ў сельскай мясцовасці на ўсю вайну. Яны ствараюць групу сяброў пад назвай «Рабінзоны», якія сустракаюцца ў лесе і спрабуюць дапамагчы «Супраціўленню».
Выдатны мультсерыял пра жыццё акупаванай вёскі ў часе Другой сусветнай вайны ў Нармандыі, створаны паводле расказаў дзяцей — сведак і носьбітаў тых страшных падзей. У гэтым шоу прысутнічаюць вялікія прыгоды, небяспека, сумныя гісторыі... Кожны эпізод суправаджаецца кароткім праўдзівым аповедам тых, хто жыў у тыя часы.