1

Тэма: Дапамажы Беларусі ў гульні Erepublik

Гэй, ліцьвіны! А ці чуў хто з вас пра гульню eRepublik? eRepublik – гэта безкаштоўная браўзерная гульня, якая вымагае мінімум вольнага часу. У гэтай гульні вы з’яўляецеся грамадзянінам адной з дзяржаў, што існуюць у рэальным жыцці. Кажмо так, е-Сьвет –гэта спрошчаная мадэль рэальнай палітычнай і эканамічнай мапы сьвету. БЕЛАРУСЬ таксама ёсць на гэтай мапе. І той, хто гуляе ў eRepublik, грае ролю не дзяржавы, горада ці яшчэ чаго, а ролю аднаго чалавека, аднаго грамадзяніна. Тут кожны можа знайсці сабе справу:

1) Можна быць вайскоўцам і ў складзе войска ўдзельнічаць у аперацыях на тэрыторыі іншых краін, або абараняць межы сваёй краіны ад замахаў суседзяў.
2) Можна быць эканамістам, кіраваць прадпрыемствамі, наймаць працаўнікоў, нават гандляваць на валютным рынку. Зараз на Беларусі налічваецца больш за 300 прадпрыемстваў розных напрамкаў.
3) Можна быць палітыкам. Можна стаць сябрам партыі, перамагчы на партыйных выбарах і стаць старшынёю партыі, альбо самастойна стварыць новую партыю. Зараз у Беларусі існуюць тры буйных партыі: Народная Грамада, Незалежная Беларусь і Радзіма.
Таксама ў кожнага ёсць мажлівасць удзельнічаць у выбарах у Кангрэс. Штомесяц на сапраўды ДЭМАКРАТЫЧНЫХ выбарах абіраюцца 40 кангрэсменаў, якія вырашаюць лёс краіны. А тыя хто стаў ужо дасьведчаным гульцом, маюць мажлівасць браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах і павесці за сабой краіну. Прэзідэнцкія выбары таксама адбываюцца раз на месяц 5-га чысла.
4) Можна быць журналістам і самастойна выдаваць газету.
5) І ГАЛОЎНАЕ: ніхто не забараняе займацца гэтым усім адначасова. Зараз у е-Беларусі каля 500-700 грамадзян, палова жыхароў маюць уласныя фірмы. Але падчас вайсковых аперацый амаль кожны жыхар удзельнічае ў баях.

Так склалася, што лёс е-Беларусі ў гульні амаль такі ж складаны, як у рэальным жыцці. Паколькі нашая краіна зьявілася на мапе зусім нядаўна, на яе адразу ж пачалі спакусліва паглядаць суседнія краіны. Месяц таму е-Вугоршчына, якая ў гульні з’яўляецца супэрдзяржаваю, акупавала усе беларускія рэгіёны акрамя Віцебскае вобласці, якую ўзяла пад ахову войска е-Латвіі, нашых былых хаўруснікаў.

http://s57.radikal.ru/i156/1104/ba/b102a7a8ff0e.jpg
Наша краіна выглядала так

Падчас доўгай і цяжкай вызвольнай вайны мы здолелі вярнуць уладу над усёй краінай. Але мірнае жыцьцё ня доўжылася шмат часу. Латвія і Летува, якіх раней мы прыймалі за хаўруснікаў, аб’ядналі свае намаганьні і напалі на е-Беларусь. Сілы былі ня роўнымі, і, ня гледзячы на ўсе нашыя стараньні, праз некалькі дзён краіна зноўку знікла з мапы еСьвету.

http://s017.radikal.ru/i415/1110/76/3e5ab437d17a.jpg
А цяпер выглядае так

Але ж мы не здаемся. Час ад часу ўзнікаюць паўстаньні ў Магілёве ды Горадні. Дзейнічаюць нават партызаны. Зараз нашыя галоўныя хаўруснікі: Балгарыя, Расія, Харватыя, Украіна. Ворагамі нажаль сталі: Латвія, Летува, Эстонія, Вугоршчына, Сэрбія.

Унутраная сітуацыя ў краіне таксама складаная. У нас даволі мала гульцоў (у параўнаньні з насельніцтвам суседніх краінаў), таму практычна любая іншая дзяржава можа нам пагражаць. Амаль палову насельніцтва е-Беларусі складаюць рускія, і беларуская мова выкарыстоўваецца даволі рэдка.

Але ж у гэтай гульні можна здзейсніць шмат якія з нашых мар. Тут мы можам карыстацца нашай роднай мовай, прыемнай сімволікай, нават можам правесці рэферэндум і змяніць афіцыйна змяніць сцяг на Бел-чырвона-белы (да прыкладу, е-Іран такім чынам зняніў свой сцяг). У рэшце рэшт, мы можам адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае і адабраць у жамойтаў нашую Вільню, бо пасля іх раптоўнага нападу мы маем на то поўнае маральнае права. Галоўнае, што каб усё гэта можна было здзейсніць, нас павінна быць многа!

Калі Вы надумалі зарэгістравацца, прайдзіце па гэтай спасылцы. Але лепш па маёй рэферальнай спасылцы, так я змагу вам дапамагчы ў гульні.

Жыве Беларусь! Бог нам раіць!

2

Працяг: Дапамажы Беларусі ў гульні Erepublik

Мне, памяркоўнаму пенсіянэру, усе гэныя цацкі-пяцкі, як стукнула 70, сталі да пяціканцовай звязды.  smile  Так што, шаноўны спадар Гыэна, даем дарогу маладым ды амбіцыйным. Адваюйце для нас, старых партызанаў, выхад да балтыкі, а больш нам нічога для шчасця не трэба smile

3

Працяг: Дапамажы Беларусі ў гульні Erepublik

А ці ёсьць там якаясь магчымасьць наладзіць беларускую альбо расейскую мовы, бо ні халеры не разумею. smile

4

Працяг: Дапамажы Беларусі ў гульні Erepublik

Там ё расейская мова)

Сам доўгі час гуляў, але дастала жыць пад акупацыяй, забіў)

5

Працяг: Дапамажы Беларусі ў гульні Erepublik

Калі нехта захоча гуляць, то калі ласка скарыстайцеся маёй спасылкай: http://www.erepublik.com/en/referrer/Kastus+M . Дзякуй))

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.