Тэма: Плошча?

Пытанне: Хто ідзе
- на прывакзальную плошчу Мінска 6 снежня ў шэсць гадзін (18-00)?
- на 19 снежня ў 19-00?

я іду.

2

Працяг: Плошча?

Ну ўсё можа быць, але ў такое надвор'е, як сёння, гатовы ісці толькі на плошчу 19-га

3

Працяг: Плошча?

даруйце, але што адбудзецца 6га а 18й?

4

Працяг: Плошча?

Някляеў паралельна з "Усебеларускім" сходам, на які яго не пускаюць на прывакзальнай плошчы пачне альтэрнатыўны сход. Абяцаў і беларускую музыку там smile шостага, а шостай

5

Працяг: Плошча?

плошча трымалася тыдзень у маразы. гэта пытанне колькасці неабыякавых. мне здаецца, у  гэты раз будзе нашмат больш людзей. я разумею што вакол мяне, і страх, і абыякавасць, і памяркоўнасць. Але я шчыра веру што прыйдзе многа людзей, а гэта уздымае дух. І Калі пыйдуць першыя - астатнія пацягнуцца. Плошча можа моцна аб'ядноўваць. Пытанне колькасці.

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-11-30 13:14:40)

6

Працяг: Плошча?

Іду 19. Трэба толькі канькі браць.  big_smile

7

Працяг: Плошча?

гэта капец.
Я не магу глядзець на людзей ў форме. Не магу.

8

Працяг: Плошча?

Забралі мадэратара chtosci.

9

Працяг: Плошча?

Як можна дапамагчы?

мае фатаздымкі: http://www.dropbox.com/gallery/11860953 … 9?h=83d820

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-12-20 18:14:35)

10

Працяг: Плошча?

sad  sad

11

Працяг: Плошча?

Наогул - плошчы нічога не даюць і не дадуць. Ёсьць дзейны і надзейны спосаб - усенародная забастоўка работнікаў. Нажаль, ніхто на гэта ня пойдзе.

Хтосьця моцна зьбілі ці не?

12

Працяг: Плошча?

Нічога невядома. Быццам, 10 сутак. Нават ня ведаем, дзе будзе сядзець.

13

Працяг: Плошча?

Паняў. Будзем чакаць выхаду. 10 содняў ткі не паўгода.

14

Працяг: Плошча?

актуалізуем народны сьпіс http://www.facebook.com/home.php?sk=gro … 1791942899

15

Працяг: Плошча?

Як дапамагчы chtosci і іншым:
http://adelka.livejournal.com/262463.html

16

Працяг: Плошча?

Бедны Хтосьці(
Цікава, які працэнт Баравіка быў на плошчы?

17

Працяг: Плошча?

Ствары галасавалку, калі цікава. Фальсыфікаваць ня будзем, абяцаю.

18

Працяг: Плошча?

каардынацыяй дапамогі займаецца суполка на фб па спасылцы вышэй

19

Працяг: Плошча?

быў сёння на Скарыны, 20
шмат неабыякавых.

У офісе БНФ моцны працэсінгавы цэнтр. Людзі ідуць. Валанцёраў на сартыроўку нехапала.

Што чуў: кажуць што ўжо пад тысячу чалавек за краты сабралі. 630 у першы дзень і яшчэ амаль 300 за наступных 2 дня.
Вось ужо "Сустрэчы" дык "Сустрэчы"...

20

Працяг: Плошча?

chtosci ў Жодзіне, 10 сутак. Сёньня адвезьлі перадачу. Працавалі на Сядзібе БНФ - добры народ сабраўся.

21

Працяг: Плошча?

пампоўня - ты там сьцеражыся ў менску, ты нам тут патрэбны smile

22

Працяг: Плошча?

сапраўды - плошчы -не наша выйсце...

23

Працяг: Плошча?

ЧАКАЕМ !!!

24

Працяг: Плошча?

chtosci выйшаў, ужо дома, настрой добры.

dzidzitop, xmara, Вы мо яшчэ маладыя, а мы ўжо 16 год сьвядомага жыцьця згубілі з гэтым......... Ужо проста немагчыма далей цярпець. Дзяцей шкада. Выхад на Плошчу быў справай гонару.

25

Працяг: Плошча?

ужо пампую з Хтосьця "Зямлю беларускую". smile

Я таксама згубіў 16 год (мажліва што спачатку ня дужа сьвядомага) жыцьця ў лукамор'і. Але ж, няма пляну - няма выніку. Ad hoc ніколі нічога не бывае. (Хіба што авія"катастрофа" адбудзецца... Але куды ж яму лётаць, нікуды не пускаюць.
Таму ў 2006 25га я быў на Скарыны а зараз - марнаваньне часу. Зьявіцца плян - зьяўлюся і я.
Sad but true.