1920 Варшаўская бітва / 1920 Bitwa warszawska / 2011 / DVDRip
Краіна: Польшча
Жанар: Ваенная драма
Працягласьць: 1:50:53
Рэжысэр: Ежы Хоффман у супрацы з Анжэем Каткоўскім і Лукашам Касьміцкім
У ролях:Даніэль Альбрыхскі, Барыс Шыц, Натальлья Урбаньска, Багуслаў Лінда, Адам Ферэнцы, Аляксандр Дамагараў Вольга Кабо і іншыя.
Пра фільм:Гэта гісторыя пра лёсы двух удзельнікаў знакамітай бітвы: шансанеткі Олі (Наташа Урбанска) і яе жаніха паэта Яна (Барыс Шыц) — улана польскага войска. Дзеянне фільма развіваецца на фоне Варшаўскай бітвы, калі чырвонаармейцы Заходняга фронту пад камандаваннем Міхаіла Тухачэўскага былі разбіты ў баях пад польскай сталіцай.
Польская прэм'ера адбылася 30 верасьня 2011 года. Фільм прыняў удзел у Кіеўскім Міжнародным кінафестывалі "Маладосць" (22 кастрычніка 2011, фільм - адкрыццё фестывалю).
Ролю Яна ў фільме Гофмана выканаў Барыс Шыц: па іроніі лёсу, незадоўга да гэтага ён праславіўся дзякуючы фільму пад назвай... "Польска-руская вайна". Олю сыграла спявачка і танцорка Наташа Урбанская, больш вядомая як тэлезорка. У Пілсудскага пераўвасобіўся Даніэль Альбрыхскі - сапраўдны талісман Гофмана, які здымаўся ў большасці яго карцін. Альбрыхскі зусім не падобны да Пілсудскага, але акцёрскае майстэрства (і, вядома, добры грым!) зрабілі сваю справу. Пасля фільма іншым маршала ўжо цяжка сабе ўявіць.
Ролю Баляслава Венявы, ад'ютанта Пілсудскага, аднаго з самых вядомых польскіх афіцэраў XX стагоддзя, выканаў Багуслаў Лінда. Дэманічны Адам Ферэнцы, які перайграў сотні роляў у польскім кіно, з'яўляецца ў ролі чэкіста Быкоўскага, самага непрыемнага персанажа фільма. Удзельнічаюць у «Варшаўскай бітве» і многія іншыя вядомыя польскія акцёры, з'яўляючыся ў тым ліку і ў эпізадычных ролях.
Мова: Польская (арыгінальная), Беларускія фарсаваныя субтытры.
Памер: 5,3 Gb
Відэа: H.264, 720x576, 25 fps, ~6 Mbps
Аўдыё: 48 kHz, AAC 6Ch (5.1)
Субтытры: Беларускія, фарсаваныя. Аматарскі пераклад на падставе субтытраў студыі "Siodmy zmysl"