Так, знік недзе файл. Выравіў.
Дык а дзе ж субтытры?..
https://www.svaboda.org/a/danchyk-pra-s … 36585.html
Нават калі сюжэт і шлягеры зь легендарнага Брадвэйскага гіту 1964 году Fiddler on the Roof («Скрыпач на даху») будуць Вам знаёмыя, дзякуючы іхнай дасканаласьці і вечнасьці, не пашкодзіць да іх вярнуцца ды зноў атрымаць асалоду ад мэлёдыяў, якія — прынамсі мне — ніколі не надакучвалі, нягледзячы на тое, колькі соцень разоў я іх чую.
Зусім магчыма, што маё пажыцьцёвае захапленьне амэрыканскім музычным тэатрам, зь якім я працягваю Вас знаёміць сёньня ў 4-й перадачы гэтага цыклю, пачалося з таго вечара, калі, будучы яшчэ зусім хлопчыкам, недзе ў канцы 60-х разам з бацькамі я пабываў на арыгінальнай пастаноўцы гэтага спэктаклю, які цяпер многія называюць «м’юзыклам м’юзыклаў».
Асновай музычнай п’есы Джэры Бока, Джозэфа Стайна і Шэлдана Гарніка сталі расповеды Шалома-Алейхема пра беднага малочніка Тэўе і ягоную сям’ю, якія жывуць на пачатку мінулага стагодзьдзя ў маленькай габрэйскай вёсцы, мітычнай Анатоўцы ва Ўкраіне. Назоў п’есы выбраны ў гонар знакамітай карціны габрэйскага мастака зь Беларусі Марка Шагала, на якой намаляваны скрыпач на даху Віцебскага дому.
У п’есе фігура скрыпача, якая пэрыядычна зьяўляецца ў ключавыя моманты, — гэта мэтафара пачуцьця радасьці ў акалічнасьцях жыцьцёвай няпэўнасьці і хісткасьці і выжываньня з дапамогай традыцыяў.
«Традыцыі, традыцыі — бяз нашых традыцыяў, — філязофствуе галоўны герой спэктаклю гаротны малочнік Тэўе, — нашыя жыцьці былі б такімі ж няўстойлівымі, як скрыпач на даху». Сьпявае Хаім Топал, які сыграў гэтую ролю ў галівудзкім фільме Fiddler on the Roof у 1971 годзе.
Гаворачы ад сябе, вядома, многія традыцыі ў нашым жыцьці упрыгожваюць яго, зьвязваюць нас з продкамі, абядноўваюць нас з шырэйшым грамадствам. Для мяне напрыклад гэта адмысловыя стравы каляднай куцьці, наведваньне магілак на «дзяды," нашэньня зялёнага колеру у Дзень ірляндскага сьвятога Патрыка ці маскаў пачвараў на Галаўін, дарэньне кветак каханаму у дзень сьвятога Валянціна.
Аднак у песьні Традыцыя у кожным куплеце чамусьці само слова вымаўляецца з як-бы жалезным націскам, амаль як малаток па галаве. (TRADITION! TRADITION!) Гэтым самым, кампазытар і лібрэтыст сыгналізуюць слухачу, што можа-й пра некаторыя спрадвечныя сямейныя традыцыі — там дзе скажам бацька адзіны, хто зарабляе грошы ды ўсім і ўсімі ў сямі кіруе, мама родзіць дзяцей і займаецца выключна домам, сыны і дочкі заўсёды паслухмяныя і.г.д. — варта было-б забыць. Але гэта кожны вырашае па-свойму…
Такім чынам у бурлівым, неспакойным часе рэвалюцыйных пераменаў (ці не ў падобныя часы жывем сёньня і мы?!?), паводле жыхароў міфічнай Анатоўкі, самае галоўнае — захаваць Традыцыю. Але пры гэтым не пашкодзілі б і грошы. Хто з нас ня можа ўявіць сябе на месцы гаротнага, заклапочанага вечным недахопам грошай Тэўе, які мроіць, як добра было б, калі б ён быў багатым чалавекам.
Аднак атрымліваецца, што ўсё багацьце Тэўе — пяцёра дачок, для якіх удалы шлюб — адзіны спосаб вырвацца з галечы. Вось тут і пачынаецца канфлікт. Дочкі, адна за адной, насуперак традыцыям і парадам вясковай свацьці, ня толькі самі выбіраюць сабе жаніхоў, але яшчэ й такіх, што зусім ня ўпісваюцца ў нацыянальныя звычаі і жаданьні бацькоў — адна выходзіць за такога самага бедняка-няўдачніка, другая — за бязбожніка-камуніста, а трэцяя — што найбольш крыўдна — за негабрэя.
А на фоне гэтых сямейных драмаў адбываюцца антыцарскія рэвалюцыйныя забурэньні, а таксама — заўсёдны перасьлед габрэйскай меншасьці, небясьпека гвалту, пагромаў і пагроза вымушанай эміграцыі.
Паслухаем цяпер кранальны шлягер зь вясельнай сцэны Sunrise-Sunset альбо па-беларуску Узыход-Захад сонца. З гэтай песьняй мы быццам пранікаем у думкі бацькоў, якія праводзяць сваіх дзяцей у новае жыцьцё, ужо асобнае ад іх, і раптам заўважаюць, што гэтымі Ўзыходамі і Захадамі вымяраюцца дні і гады нашага жыцьця. І як жа незаўважна яны праляцелі…
Кліп зь вясельнай сцэны фільму 1971-га году «Fiddler on the Roof» і песьня «Sunrise, Sunset»
Узыход-Захад — адна пара году праляцела за адной, кожная зь іх напоўненая радасьцямі і сьлязьмі. Такімі словамі заканчваецца песьня Sunrise, Sunset зь вясельнай сцэны Fiddler on the Roof.
Я думаю, што увесь сакрэт посьпеху, доўгае славы і шарму «Скрыпача на даху» ва ўнівэрсальнасьці ягоных мудрых пасланьняў. Вось самыя галоўныя зь іх: важнасьць сямі ў жыцьці кожнага чалавека ды пачуцьця лучнасьці і прыналежнасьці да шырэйшага грамадзтва; важнасьць нацыянальнай культуры й спадчыны; важнасьць і прыгажосьць традыцыяў, але й разуменьне таго, што некаторыя зь іх пара перагледзець і нават адкінуць; разуменьне таго, што каханьне не павінна быць інструмэнтам маніпуляцыі і не павінна дыктавацца звонку; перакананьне ў тым, што нават у пакутах, страху і галечы жыцьцё ўсё ж прыгожае і трэба яго заўсёды цаніць ды цешыцца ім; разуменьне і прымірэньне з тым, што адзіная пастаянная рэч у жыцьці — гэта вечныя перамены.
Заключная ў сёньняшнім нашым аглядзе песьня з м’юзыклу «Скрыпач на даху», колькі я яе ні чую, заўсёды выклікае сьлязу. Тэўе, ягоная сям’я і суседзі, напалоханыя пагромам, які мусіць адбыцца неўзабаве, вымушаныя спакаваць свае рэчы і выбірацца ў далёкую чужую Амэрыку. Яны разьвітваюцца з той занядбанай, гаротнай вёскай, на якую ўсё жыцьцё наракалі — Анатоўкай — і толькі цяпер усьведамляюць, што яны страчваюць. Песьня можа і наўмысна кароценькая, гэтым быццам падкрэсьліваецца, што пры разьвітаньні зь любімым, ніколі не дацалуесься. І сапраўды, ці ня ў кожнага з нас у жыцьці была свая ўласная «Анатоўка»?