У сакавіку CINEVOKA, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, прэзентуе адразу некалькі навінак. Яны будуць выходзіць кожную пятніцу на відэасэрвісе VOKA.
Дзякуючы CINEVOKA на платформе ўжо сабрана больш за 50 фільмаў і серыялаў у беларускім дубляжы, і гэта эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца. Толькі за апошнія пару тыдняў відэасэрвіс выпусціў трылогію «Хобіт» і аскараносную драму «Чалавек дажджу», а таксама свой першы серыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў», каб дапоўніць раздзел яшчэ і арыгінальным кантэнтам.
На працягу сакавіка на платформе запланавана адразу пяць прэм'ер. Гледачы відэасэрвісу змогуць паглядзець у беларускім дубляжы папулярны баявік 1980-х «Рабакоп» пра кібарга, спартыўную драму «Рокі» з Сільвестрам Сталонэ, крымінальны экшэн «Ронін» з Робертам дэ Ніра, легендарны трылер «Маўчанне ягнят» з Энтані Хопкінсам і прыгодніцкую фантастыку «Зорная брама» пра падарожжы ў іншыя сусветы.
Каб не прапусціць ні адну з гэтых прэм'ер, сачыце за абнаўленнямі ў спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Там жа можна знайсці і іншыя фільмы – усё ад галівудскіх блокбастараў да класікі анімэ. Кантэнт для гэтага раздзелу ствараецца спецыяльна для відэасэрвісу VOKA і даступны толькі на платформе.
https://voka.tv/ru-RU/collections/cinev … -belarusku
Хто ўмее спампоўваць з VOKA? Хацелася б дадаць у калекцыю. Як было заўважана некаторыя фільмы знікаюць потым з voka (магчыма заканчваецца ліцэнзія ці іншае)
Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, на тыдзень VOKA адкрывае бясплатны доступ да замежных фільмаў з беларускім дубляжом. Знайсці іх можна ў раздзеле «Кіно па-беларуску» (https://voka.tv/collections/cinevoka).
У перакладной калекцыі VOKA — ужо больш за 70 мастацкіх і анімацыйных фільмаў, пераагучаных на беларускую мову для гледачоў відэасэрвісу з удзелам прафесійных акцёраў, дыктараў і музыкантаў.
Там ёсць і класіка сусветнага кіно, і культавыя фільмы апошніх гадоў, і папулярныя навінкі: «Знесеныя ветрам», «Гэта цудоўнае жыццё», «12 раз'юшаных мужчын», «Зора», «Леон», «Палёт над гняздом зязюлі», «Пяты элемент», «Рэквіем па мары», «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы», «Мемуары гейшы», «Кніга Ілая», «Жонка аглядальніка заапарка» і іншыя.
Для сямейнага прагляду можна выбраць анімацыйную класіку «Мой сусед Тотара», «Вандроўны замак Хаўла» і «Наўсікая з Логу Вятроў» ад Хаяо Міядзакі, камедыю «Нянькі», першыя тры часткі фантастычнага баевіка «Дзеці шпіёнаў» і многае іншае. У раздзеле таксама прадстаўлена анімацыя ад беларускіх мультыплікатараў — міні-серыял пра персанажа народных казак Несцерку, а таксама некаторыя карціны Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Бясплатны доступ да медыятэкі «Кіно па-беларуску» будзе акдрыты з 15 па 21 лютага ўключна. Паглядзець фільмы з агучкай на роднай мове ўсе ахвотныя змогуць на сайце voka.tv ці ў мабільнай праграме VOKA — з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.
[ссылка удалена]
Падтрымайма !
https://www.talaka.org/projects/3462/overview
2 тамы: http://knihi.com/none/Vsie_bielorusskije_filmy_zip.html
Усе фільмы з 1926 па 1983 годы.
Часам апісаньне ня надта добрае, але...
Windows 8/8.1 мае афіцыйную падтрымку беларускай мовы,але перакладзена толькі малая частка інтэрфейсу(файлаў з беларускай мовай каля 200,з рускай - 1500).
Таму я вырашыў палепшыць-дадаць-выправіць гэта.
Есць тэма Belarusian FIX на OSZONE дзе ёсць падрабязная інфармацыя.
Тэхнічная інфармацыя
Пераклад-даданне слоў адбываецца з РУСКАЙ мовай(але абавязковы беларускамоўны LIP)!(Г.з. што калі пераключыцца на рускую мову,частка надпісаў застанецца на бел.мове).Калі набярэцца дастатковая колькасць перакладаў, есць магчымасць стварыць моўны пакет накшталт рускай мовы,тады мы не сустрэнем ні воднага слова на рускай мове(Руская мова тады будзе не сапсаванай)
Выпраўленне можна выдаляць як звычайную праграму.
Спампаваць
Чаму перакладаецца руская мова а не беларуская?
- Сістэма часам не выкарыстоўвае,або не паспявае выкарыстоўваць беларускія файлы перакладаў.Таму падчас перазагрузкі-выключэння сістэмы адбываецца змена надпісаў з рускай на беларускую. Таксама руская мова лічыцца прыярытэтнай,бо беларускамоўны LIP(MUI) - гэта частковы пераклад систэмы(дадатак),а рускамоўны LIP  - гэта прыярытэтная асноўная мова.
Чаму перакладаецце-выпраўляецца менавіта Windows 8
- Выключна яна мае афицыйную падтрымку беларускай мовы.Нажаль,але Windows 7 пакуль не мае. У марах,калі набярэцца дастатковая колькасць перакладзных файлаў на 8,зрабіць-дадаць мову беларускую ў Windows 7(бо 80% перакладаў пазычыцца з Windows 8)
У выдавецтве «Медысонт» выйшла ўнікальная кніга – аповесць Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы» – у арыгінальным выглядзе аўтарскага рукапісу.
[изображение удалено]
У чытачоў ёсць магчымасць пабачыць на ўласныя вочы ўсе цэнзарскія, аўтарскія і карэктарскія праўкі, што былі зробленыя ў аповесці, калі яе рыхтавалі да друку. У двух варыянтах тэксту аповесці толькі цэнзарскіх правак назбіралася 296. Ідэя такога выдання, што дэманструе нам рэальнасць савецкае таталітарнае сістэмы і паказвае ўвесь творчы працэс навыварат, належыць Глебу Лабадзенку, літаратару і журналісту.
У кнізе прыведзеныя тры варыянты аповесці Караткевіча. Апроч саміх копіяў старонак Караткевічавага рукапісу ў кнізе ёсць 55 ілюстрацый, 27 з якіх друкуюцца ўпершыню, шматлікія фотаздымкі з ягонага сямейнага архіву і збораў сяброў, якіх яшчэ не бачыла шырокая публіка.
Шмат паспрыяў гэтаму выданню Рыгор Барадулін, які напісаў і прадмову да гэтае кнігі. Бо менавіта сябру Барадуліну ў 1964 годзе і прысвяціў сваю аповесць “Ладззя Роспачы” Караткевіч. У выданні ёсць фотакопія рукапісу, потым ідзе кніжны тэкст з праўкамі Караткевіча і цэнзара.
Ідэя ўзнікла ў Глеба Лабадзенкі, калі ён дазнаўся, што ў Васіля Сёмухі ёсць арыгінальны машынапіс аповесці Караткевіча, з якога ён рабіў пераклад на расійскую мову для часопіса “Нёман” за 1968 год. У параўнанні з тагачаснай публікацыяй ў часопісе Глеб Лабадзенка налічыў 153 цэнзарска-рэдактарскія праўкі! Пасля ўкладальнік выявіў у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа чарнавыя накіды “Ладдзі” – чатыры рукапісныя аркушы. Яны таксама ўключаныя ў кнігу. Завяршаецца кніга аналізам правак, зробленых у творы падчас яго рэдагавання, аналіз выканаў Глеб Лабадзенка. Такім чынам перад намі паўстае амаль дэтэктыўная гісторыя змагання Майстра з цэнзураю. Кніга надзвычай важная не толькі для гісторыкаў літаратуры і філолагаў, але і для ўсіх, хто хоча адчуць дух таго часу, калі рэдактары выкідвалі з Караткевічавых радкоў слова “беларускі”…
Прэзентацыя “Ладдзі Роспачы” адбудзецца 4 снежня (субота) а 13-й гадзіне ў Мінску ў “Кніжным салоне” (Калініна, 5, метро “Парк Чалюскінцаў”). Абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізнік.
Прэзентацыя пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Караткевіч Уладзімір. Ладдзя Роспачы. Навела / Першае непадцэнзурнае выданне: аналіз аўтарскіх і цэнзарска-рэдактарскіх правак. Уклад., ідэя, камент., аналіз Глеба Лабадзенкі ; прадмова Рыгора Барадуліна ; паслямова Васіля Сёмухі. – Мінск : Медысонт, 2010. – 148 с. : іл.
[ссылка удалена]
Беларуская мова будзе ўкараняцца ў справаводства на дзяржаўным узроўні.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра вырашыў укараняць беларускую мову ў справаводства узначаленай ім дзяржаўнай установы. Акрамя гэтага, супрацоўнікам аблвыканкама раяць размаўляць паміж сабой і з грамадзянамі, якія наведваюць аблвыканкам, па-беларуску.
Як паведаміла намеснік начальніка упраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка, на практыцы кожны дзяржаўны служачы павінен ведаць дзве мовы.
Як адзначаюць у Гродзенскім аблвыканкаме, беларусізацыя дзяржаўнай установы павінна стварыць адпаведныя ўмовы для далейшага развіцця беларускамоўнага прастора Прынёмання. А наступным крокам па папулярызацыі "матчынай мовы" павінна стаць абавязковае валоданне ёю чыноўнікамі раённага ўзроўню.
Міністэрства культуры просіць людзей падказаць ідэі для дакумэнтальных фільмаў
размаўляў сёньня з міністрам культуры Паўлам Латушкам. спадар Павел папрасіў пазьбіраць з чытачоў "Звязды" і www.labadzenka.by ідэі: якія дакумэнтальныя фільмы варта зьняць у Беларусі на гістарычную і культурную тэматыку? варта падаваць не сцэнары, а проста прапановы: цікава тое і тое.
пакідайце прапановы у камэнтах, усе яны будуць перададзеныя Паўлу Латушку.
http://labadzenka.by/?p=10192
Джо Кокер выступіць у "Мінск-Арэне" 1 кастрычніка.
Ангельскія рок-зоркі паказваюць беларускім прыхільнікам сюрпрыз за сюрпрызам. Не паспеў прыехаць Элтан Джон, як ужо абвясцілі, што 18 верасня ў "Мінск-Арэне" адбудзецца канцэрт іншай брытанскай знакамітасці Стынга.
Далей - больш. Як стала вядома, у пятніцу, 1 кастрычніка, беларусаў парадуе сваім выступам знакаміты брытанец Джо Кокер. Аўтар эратычнага гімну (памятаеце, "9 ½ тыдняў" і распранаючуюся пад сексуальную кокераўскую мелодыю Кім Бесингер?) Наведае Беларусь у рамках Hard knocks tour ў падтрымку альбома Hard knocks.
Варта адзначыць, што гэта не першая спроба анансаваць прыезд Джо Кокера ў Беларусь. Аднак на гэты раз можна пакласціся на досвед арганізатара "Белдзяржцырка", канцэрты якога ніколі не адмяняліся.
У Мінск музыкант прыбудзе з Рыгі, а затым працягне турнэ і адправіцца ў Кіеў. Вядома, што квіткі на мінскі канцэрт знакамітага брытанца будуць каштаваць ад 100 тысяч рублёў, а "Мінск-Арэна" ўжо занесеная ў гастрольны графік знакамітасці.
kp.by
Беларускі гурт "Рэха" пацешыць прыхільнікаў сваёй творчасці вялікім сольным канцэртам. Калектыў пэўны час не даваў вялікіх канцэртаў, і як заўважылі самі музыкі, засумаваў па сольных выступах.
- Ёсць ініцыятыва з нізу - жаданне слухачоў, пабываць на паўнавартасным маштабным канцэрце гурта Рэха, - распаёў лідэр гурта Андрусь Такінданг, - накапілася надзвычай шмат песень, якія мы ня можам граць на зборных канцэртах, таму будуць выкананыя зусім новыя, нечаканыя для Рэха песні і старыя хіты.
Вялікі сольны канцэрт у двух частках ад абноўленага складу гурта Рэха адбыўся 9 чэрвеня а 19-00 у менскай арт-кавярні “Лісіная нара”, што па адрасе вул.Каліноўскага 32.
[ссылка удалена]
На VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які адбудзецца ў Гродне 4—6 чэрвеня, можна будзе пазнаёміцца з традыцыямі 33 народаў. На спецыяльна створаных падворках, якія размесцяцца на цэнтральных вуліцах і плошчах горада, жыхары і госці фестывальнай сталіцы апынуцца ў Азербайджане, Арменіі, Грэцыі, Расіі, Украіне, Польшчы, Літве і іншых краінах свету. Дарэчы, упершыню сваю культуру тут прадставяць галандцы і кітайцы. — Асаблівы каларыт праграме надае знаёмства з нацыянальнай кухняй і дэманстрацыя нейкага абраду, — расказвае галоўны рэжысёр фестывалю, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Сяргейчык. — Сёлета вырашылі, што кожная дыяспара пакажа свой звычай прымання дзіцяці ў гэты свет.Сёлетні фестываль пройдзе з вялікім размахам, таму яго галоўнай пляцоўкай упершыню стане стадыён “Нёман”. Запланаваны выступленні Алега Газманава, Б’янкі, Пятра Ялфімава, Гюнеш Абасавай, Аляксея Хлястова, Тарыела Майсурадзэ, Веры Карэтнікавай, гурта “3 + 2” і іншых зорак сцэны. У рамках фестывалю адбудзецца відовішчнае тэатралізаванае шэсце прадстаўнікоў усіх нацыянальных культур (гэта больш за 2 тысячы чалавек), а таксама маляўнічыя феерверкі.— У адрозненне ад мінулых у сёлетняга фестывалю дзве асноўныя ідэі: “Беларусь — наш агульны дом”, бо тут добра жывуць і ладзяць розныя дыяспары, і “Мы гэту Перамогу кавалі разам” у сувязі з 65-годдзем Вялікай Перамогі, — кажа  Уладзімір Сяргейчык.
Асабіста ад сябе дадам, што ў нядзелю, 6 чэрвеня, адбудзецца мая любімая частка фэстывалю - дэгустацыя нацыянальных страў народаў свету - сапраўдная свята страўніка. Запрашаем ўсіх!
У Брэсце пры падтрымцы Упраўлення культуры аблвыканкама адбудзецца першы ў горадзе над Бугам вялікі канцэрт этна – фолк музыкі Беларусі – “Фолк-фармат”.
У мерапрыемстве прымуць удзел такія гурты, як Ceilidh Сeol, CORNUCOPIA, Testamentum Terrae, Стары Ольса, нагУаль, LITVINTROLL, а таксама запланаваны выступ Наталлі Няцэлі (Тэатр пяшчаных мініяцюр) і фаэр-шоў ад Крада.
Як адзначае арганізатар і кіраўнік прома-суполкі “Заля чакання” Зміцер Назараў, праект не мае камерцыйных мэтаў:
- Стаўлю акцэнт на інтэлігенцыю горада, на моладзь, якая цікавіцца беларускай культурай. Увогуле гэта не камерцыйны праект, а больш адукацыйны ці прома-праект, які мае паказаць, што ў нашай краіне ёсць іншая культура, якую нельга пабачыць на тэлебачанні ці паслухаць па радыё. Як мне кажуць на нашых радыёстанцыях, гэта “не фармат”. Таму я адмыслова назваў мерапрыемства “Фолк-фармат”. Я разносіў запрашэнні наведаць канцэрт па банках Брэста. Супрацоўнікі банкаў часта прыходзяць і на “Старога Ольсу”, і на Змітра Вайцюшкевіча. І мне вельмі прыемна, што напрыклад, патэлефанаў прадстаўнік з прафкама БПС-банка і распавёў, што адзін чалавек здаў квіток на Саладуху, і набыў на “Фолк-фармат”.
Праблемаў з прэзентацыяй канцэрта няма?
- Не. Гэта першы канцэрт, які нашымі гарадскімі ўладамі падтрымліваецца. Знайшоў я паразуменне з упраўленцамі, што культуру трэба прасоўваць у масы.
“Фолк-фармат” пройдзе ў Брэсцкім абласным Грамадска-культурным цэнтры 6-га чэрвеня. Пачатак а 17-ай гадзіне. Кошт квіткоў  - 10 - 15 тысяч рублёў.
[ссылка удалена]
У гэтым годзе конкурс носіць імя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што звязана з святкаваннем яе стагодовага юбілею. Больш за 70 прац былі дасланыя маладымі паэтамі і празаікамі Беларусі да ўдзелу ў конкурсе. Пасля ацэнкі прафесійным журы, былі складзеныя спісы пераможцаў.
- Мы з асаблівай радасцю віталі паэтаў і празаікаў, якія ідуць не па наезджанай традыцыі, а не баяцца рабіць нешта інакш, - кажа кіраўнік беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч, - якія не баяцца перш за ўсё эстэтычна рызыкаваць, з іншага боку гатовыя адказваць за свае словы. Відаць гэтая сума якасцяў і рабіла спіс пераможцаў конкурсу заканамерным, нават пры тым, што іх паэзія на першы погляд вельмі адрозніваецца ад паэзіі Ларысы Геніюш.
У конкурсе маладых літаратараў ПЭН-цэнтру могуць удзельнічаць як беларускамоўныя, так і рускамоўныя аўтары. Як зазначыў член журы Андрэй Хадановіч, перамога тых ці іншых аўтараў вызначаецца выключна з пазіцыі ацэнкі якасці літаратуры, а ні ў якім разе не па моўным прынцыпе.
Сёлета сярод 15-ці пераможцаў конкурсу толькі адзін піша па - расейску. Маладыя літаратары-пераможцы конкурсу ў якасці прэзенту ў жніўні гэтага году наведаюць Прагу, дзе пэўны час жыла і пісала Ларыса Геніюш, імем якой і названы дадзены конкурс. Падчас наведвання плануецца правядзенне шэрагу семінараў і сустрэч з літаратарамі Чэхіі, а таксама святочная імпрэза, прысвечаная дню народзінаў Ларысы Геніюш.
[ссылка удалена]
Сустрэча з айцом Аляксандрам Надсанам! Заўтра!
У пятніцу (23-га красавіка, заўтра!!!) ў рамах паседжаньня грэка-каталіцкага клуба інтэлігенцыі адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім дзеячом замежжа, пісьменьнікам, перакладчыкам, дасьледчыкам, сьвятаром Аляксандрам Надсанам, шматгадовым дырэктарам беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане.
На сустрэчы а. Аляксандар будзе распавядаць пра духоўную спадчыну сьв. Кірылы Тураўскага і адказваць на пытаньні.
Запрашайце ўсіх сваіх зацікаўленых знаёмых!!!
Мерапрыемства адбудзецца ў парафіяльным цэнтры сьв. Язэпа:
вул. Арджанікідзе, 6 (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).
Сустрэча а 19-й гадзіне роўна
У пятніцу, 23 красавіка, а 19-й гадзіне ў Галерэі Ў адбудзецца прагляд фільму Amazing Grace ("Цудоўна ласка"). Фільм агучаны па-беларуску.
Крыху пра фільм. Гэта рэальная гісторыя Уільяма Уілберфорса. Галоўнай справай яго жыцця стала барацьба ў брытанскім парламенце за адмену гандлю людзьмі і нявольніцтва.
На пачатку гэта падавалася амаль неверагодным - гандляры людзьмі мелі занадта вялікую ўладу і грошы, каб іх можна было лёгка зрынуць. Потым, калі Уільям пачаў набліжацца да перамогі, вайна з Францыяй рэзка перамяніла сітуацыю і пабурыла ўсё, што так цяжка далося. Аднак ён не згубіў веры...
Фільм поўны вельмі прыгожых і кранальных сцэнаў. Гульня актораў выдатная.
А галоўнае: кіно пра тых, хто не губляе надзею, нават калі шэрасць вакол безнадзейна непераможная...
http://community.livejournal.com/minsk_by/6503613.html