На VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які адбудзецца ў Гродне 4—6 чэрвеня, можна будзе пазнаёміцца з традыцыямі 33 народаў. На спецыяльна створаных падворках, якія размесцяцца на цэнтральных вуліцах і плошчах горада, жыхары і госці фестывальнай сталіцы апынуцца ў Азербайджане, Арменіі, Грэцыі, Расіі, Украіне, Польшчы, Літве і іншых краінах свету. Дарэчы, упершыню сваю культуру тут прадставяць галандцы і кітайцы. — Асаблівы каларыт праграме надае знаёмства з нацыянальнай кухняй і дэманстрацыя нейкага абраду, — расказвае галоўны рэжысёр фестывалю, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Сяргейчык. — Сёлета вырашылі, што кожная дыяспара пакажа свой звычай прымання дзіцяці ў гэты свет.Сёлетні фестываль пройдзе з вялікім размахам, таму яго галоўнай пляцоўкай упершыню стане стадыён “Нёман”. Запланаваны выступленні Алега Газманава, Б’янкі, Пятра Ялфімава, Гюнеш Абасавай, Аляксея Хлястова, Тарыела Майсурадзэ, Веры Карэтнікавай, гурта “3 + 2” і іншых зорак сцэны. У рамках фестывалю адбудзецца відовішчнае тэатралізаванае шэсце прадстаўнікоў усіх нацыянальных культур (гэта больш за 2 тысячы чалавек), а таксама маляўнічыя феерверкі.— У адрозненне ад мінулых у сёлетняга фестывалю дзве асноўныя ідэі: “Беларусь — наш агульны дом”, бо тут добра жывуць і ладзяць розныя дыяспары, і “Мы гэту Перамогу кавалі разам” у сувязі з 65-годдзем Вялікай Перамогі, — кажа  Уладзімір Сяргейчык.
Асабіста ад сябе дадам, што ў нядзелю, 6 чэрвеня, адбудзецца мая любімая частка фэстывалю - дэгустацыя нацыянальных страў народаў свету - сапраўдная свята страўніка. Запрашаем ўсіх!