Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць.
Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй!