Сустрэча з айцом Аляксандрам Надсанам! Заўтра!
У пятніцу (23-га красавіка, заўтра!!!) ў рамах паседжаньня грэка-каталіцкага клуба інтэлігенцыі адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім дзеячом замежжа, пісьменьнікам, перакладчыкам, дасьледчыкам, сьвятаром Аляксандрам Надсанам, шматгадовым дырэктарам беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане.
На сустрэчы а. Аляксандар будзе распавядаць пра духоўную спадчыну сьв. Кірылы Тураўскага і адказваць на пытаньні.
Запрашайце ўсіх сваіх зацікаўленых знаёмых!!!
Мерапрыемства адбудзецца ў парафіяльным цэнтры сьв. Язэпа:
вул. Арджанікідзе, 6 (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).
Сустрэча а 19-й гадзіне роўна