“Ехаў казачнік Бай”. Вядомая кніга казак аўтарства Максіма Танка выйшла ў свет ні больш ні менш 53 гады таму. У гэтым годзе таленавітыя маладыя людзі і дзяўчаты з творчага аб’яднання “Дзіўноты й памароцтвы”, аб’яднаныя агульнай мэтай перакладаць на беларускую мову сусветнавядомыя мастацкія і мультыплікацыйныя творы замежных аўтараў, прадстаўляюць беларускамоўным бацькам і ўсім тым дарослым, якія імкнуцца выхоўваць сваіх дзетак на роднай мове, складанку беларускіх народных казак і калыханак “Ехаў казачнік Бай”. У стварэнні і выпуску дыску прыняла ўдзел і кампанія “Будзьма!”.
Дыск “Ехаў казачнік Бай” складаецца з 24 казак і калыханак, пакладзеных на вершы вядомых паэтаў Артура Вольскага, Генадзя Бураўкіна, перапрацаваных беларускіх народных казак і фальклорных казанняў. У агучванні твораў прынялі ўдзел актор Ігар Блінкоў, актрысы Ларыса Сімаковіч і Тацяна Мархель, спявак Данчык і нават гурт Kriwi. Вокладку для дыску аформіў выбітны мастак Зміцер Герасімовіч, вядомы сваімі ілюстрацыямі да кнігі “Краіна Беларусь”, тэксты да якой напісаў гісторык Уладзімер Арлоў.